ПОВЫТУХА, ж. Любое пустазелле, сцябло якога абвіваецца вакол іншых раслін. Росплодыласа на гэтый лавцы одна повытуха, ны можна шо зробыты. ПОВЫХОДЫТЫ, зак. Вылупіцца. Цыплюки на завтрыя, мусытька, всі повыходять. ПОГІДЫТЫ, зак. Сапсаваць. Куры кукурузу ны поілы, а тылъки погідылы, порозгрыбалы по деорі. ПОДДУБШК, м. Від умоўна ядомых пласцінчатых грыбоў карычневага колеру. Ны було в лісы ньіякіх грыбів, то хоть поддубніків назбыралы, на ікру підуть. ПОД'ЗЭДЕНКА, ж. Ядомы грыб з пласціністай шэра-зялёнай шапкай i зеленаватай ножкай. На под 'зэленкі е похожыіі ядовытыі грыбы, то трэба на ножку дыеытыса, вона довжна буты зэлэноватого цвету. ПОДЛЫВКА i ПОДЛЫВА, ж. Прыправа, якой паліваюць страву. До кашы трэбака подлывку з грыбів зварыты. подпиток, м. Спецыяльнае месца пад печчу. Поены подпічок трэба дровэй наложыты, хай высохнуть, шо б піч добрэ ростопляты. ПОДУЖАТЫ, зак. Справіцца з нейкаю працай. Хіба ты подужаеш потягнуты мышок булъбы? ПОДЫВЛЯТЫСА, незак. 1. Пазіраць, глядзець. Шо-то бабы сюда подывляюцца. 2. Звяртаць на каго-небудзь увагу. А брат на сусгдку трохы подывляецца. ПОЗАВОЗЬВАТЫ, зак. Вымазацца.Г это ж трэба було так позавозьваты годэжу. ПОЗАВТРІЯ, прысл. Паслязаўтра. Позавтрія вжэ i Головосік будэ. ПОЗАЛІТЮС i ПОЗАЛІТЮСА, прысл. Пазалетась. Позалітюса тамыка вся булъба вымокла. ПОЗАЛГГЮШНЫ, прым. Пазалеташні. Позалітюшнэ насінне выкінэмо, бо шчэ ны повсходыть, то шо тодіробыты будэмо. ПОКАЗЫ, мн. Працэс паказвання каго-небудзь, чаго-небудзь. Брат свою дівчыну прывіз на показы. ПОКАМЫСЬ i ПОКАМЫСЬКА, прысл. Пакуль; пакуль што. Покамысь суд да діло, то мы успіем в ліс збігаты. ПОКЩШКА, ж. Жанчына, якую пакінуў муж. У покідінки дочка вжэ вылыка, хутко замуж підэ. ПОКІДШЭЦ, м. Мужчына, якога пакінула жонка. Він тыпэрыка покідінэц - важко ёму будэ. ПОКГГ, м. Верхняя частка хаты пад дахам. Злізь на покіт, достань годну вязку цыбулі. ПОКЛАД, м. Месца, дзе нясуцца куры. Трэба в кучцы зробыты поклад, а то куры нысуцца абы-дэ: то в зіллі, то в корчах
Дадатковыя словы
подзэденка, покідінкй
3 👁