КРОПЫЛО, н. Атрута супраць насякомых або сунраць розных хвароб раслін. Трэба розвыстпы кропыло i покропыты помыдоры.
КРОПЭЦ, м. Укроп. Кропца насіялосо i по всему загіну, i по лавцы, спасу од ёго ныма.
КРУК, м. Горліца. Крук - чы то голуб, чы то крумкач, ішчэ называють крумкалом, гугукалом.
КРУМКАЛО, н. Голуб-крумкач. Крумкало вокол хат лэтае i цшый дэнь крумкае - будэ быда.
КРУПНЫК, м. Малочны суп з проса. Наша маты вэльмы ж смачны крупных варытъ.
КРУТНУТЫСА, зак. Паспрабаваць выехаць, заехаць, выйсці, зайсці з пэўнай мэтай. Крутнулыса по лісы туды-сюды, ягід ныдэ ны знайшлы — i дохаты пошпарылы.
КРЫШАНЫ, мн. Суп з бульбы i падсмажаным сапам. Крышаныв тыпэрыка навару, дый годэ.
КУБАТОРКА, ж. Інкубатарныя кураня ці курыца. Своі куры ны водяцца, то трэба хоть кубаторок купыты.
КУБЛО, н. Гняздо. В кублі чымало яйцыв лыжало.
КУДЭЮ, прысл. Куды, якім шляхам. Кудэю мы пійдэм в ягоды?
КУЛЁК, м. Згурнутая ў конус папера для чаго-небудзь. На насінне зробы з бумагы кулька.
КУЛЬБАКА, ж. Палка для апоры пры хадзьбе. Нішо з тіткою стало, бо з кулъбакою ходытъ.
КУМЭКАТЫ, незак. Разбірацца ў чым-небудзь. Батько трохы кумэкае в лектрычэству.
КУРНУТЫСА, зак. Паспрабаваць выехаць, заехаць, выйсці, зайсці з пэўнай мэтай. Ну-ка курныса до Лысэй горы, мо там якиі ягоды найдэм.
КУРТАТЫ, прым. Малы. Хрышчэнык някий куртаты, ныяк ны ростэ, на місцьі сыдыть.
КУРЬША СЛШОТА, ж. Лугавая расліна з жоўтымі кветкамі. На курыну сліпоту ны трэба дывыцца, бо осліпнэш.
КУТЛІТЫ, незак. Тлець. У грубы шчэ трохы кутліе, то люхту покуля ны закрывай.
КУТНЬЩА, ж. Арганізм; страўнік (выкарыстоўваецца пры моцным жаданні нешта паесці). Твоя кутныца, мусытъ, цукэрок хочэ.
КУТТЯ, ж. Каша з проса. Тыпэр з молодых мало хто куттю варыць, и ж в пгчы варать.
КУХАЙКА, ж. Ватоўка. Тыпэр кухайкы ныхто ны носытъ, мусытъ, ix i ны шыютъ.
КУЧКА1, ж. 1. Аддзеленае ў хляве месца для пэўнай жывёлы. Гній трэба выбраты з кучки, дэ корова сто'тъ. 2. Прыбудаванае да хлява месца для свойскіх птушак. Зажыны курэй в кучку
Дадатковыя словы
крутнўтыса, крўпнык, кўтліты, стотъ, якйі
22 👁