КЛЮЧНУТЫ, зак. Закіпець. Як тыльки варэнне ключнэ - одразу выключай. КЛЯМКА, ж. 1. Спецыяльнае прыстасаванне (ручка) для адкрыцця, закрыцця дзвярэй (звычайна ў старых вясковых хатах). Клямка вэльмо стукае. 2. Кручок для закрывания дзвярэй знутры хаты. На ніч двэры на клямку закрый. КНУР, м. Кабан; самец хатняй свінні. Пора нашу свынню пускаты до кнура. КОВТАТЫ, незак. 1. Глытаць. Горло болытъ - гаду важко ковтаты. 2. Піць гарэлку. Мужыки ж посля роботы тожэ ж хочутъ ковтнуты. КОВТУН, м. Зблытаныя валасы. Позагодоввала якіі ковтуны. КОЕДЭ, прысл. Там-сям. От грыбы білыі коедэ прокыдыюцца. КОЕШО, займ. Нешта. Мы коешо вспільі зробыты, а коешо осталосо на завтрыя, КОЕЯК, прысл. 1. Так-сяк, абы-як. Моркву посіялы коеяк. 2. Ледзьледзь. Коеяк выбралы насінне з гарбузів. КОЗА, ж. Ядомы грыб (зверху чарнаваты, парэпаны, а знізу пад шапкай - мох). Козы вэльмо ж смачньіі, а ростутъ кучкамы, i ны чырвьівіють. КОЗЁЛ, м. Прылада працы, на якой распілоўваюць дровы. Шшо козёл росшатавса, трэба подладыты. КОЗЛЯКИ, мн. Любыя грыбы, акрамя белых. Ат у лісы трохы назбыралы козлякив. КОЗЮБОМ, прысл. Спадылба, надзьмуўшыся. Нійка гэта дівчынка ныгодяшча, всэ козюбом i козюбом дывыцца. КОЙКА, ж. Ложак. Койку радном застылы, а то всэ свыркае. КОЛОК, м. Палка, кій. Трэба поіхаты в ліс i нарізаты колків на памыдоры. КОЛЫСЯ, прысл. Калісьці. Колыся люды бідно жылы, більш робылы i здоровыі булы. КОЛЮЧЫ ВАЗОН, м. Алое. Колючы вазон нішо слабовато ростэ. КОЛЮН1, м. Алое. Лысток колюна одорвы да пожуй, то горло пырыстанэ боліты. КОЛЮН2, м. Сякера для расколвання дроў. Ты колюна возьмы легчій будэ колоты колодки. КОЛЮЧКА, м. Асот. Нашыі сотки однымы колючкамы затягнуло. КОМСА, ж. Дробная марская рыба, прыгатаваная ў расоле. Комсы добрэ поісты з пэчаною бульбою. КОНЭЦ, м. Невялікая частка поля. Добры конэц морквы мы насадылы в гэтому году. КОПАНЬЩА, ж. Прылада для капания бульбы. Сем копаныц е, то всім хватыть
Дадатковыя словы
ключнўты, тылькй
4 👁