Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
ВЫРАЧЫТЫ, зак. Вельмі раскрыць вочы. Ны вырачвай вочы, так воно получылоса. ВЫРОБЫТЫСА, зак. Вымазацца. Шчэкороть в ягоды выробыласа. ВЫСАДКИ, мн. Пасаджаныя клубні морквы, бураков i інш. для атрымання насення. Высадки подвязаты трэба, а то обсыплюцца. ВЫСЯКАТЫ, зак. Высмаркваць нос. Высякай ніс, ны шморгай, а то вжэ ны мыло. ВЫТШВАТЫ, незак. Распускаць тканіну i г. д. Нашэ радно зусім еытіпалосо ~ дыркамы підэ. ВЫЧАВЫТЫ, зак. Выдавіць. 3 антоновок мало сока вычавыцца. ВЫЧВ ЭРЫТЫ i ВЧВЭРЫТЫ, зак. Зрабіць, учыніць нешта дрэннае. Ох i вычвэрылы дгты, всёй загін вытоптаны. ВЫШКИ, мн. Верхняя частка хлява пад дахам. Трэ глянуты на вышках, мо тамэка вылкы лыжатъ. вышэи, м. Сухая балотняя трава для насцілання ў хляве. Поіду в Стыкаву выш 'ю накосю. Г ГАДКО, прысл. Брыдка. Гадко на тыбэ дывытыса, який ты став. ГАЛАЙДА, аг. 1. Чалавек, які шмат гаворыць, прычым няпраўду. Галоида, а ны чоловік, брэшэ i брэшэ. 2. Шумлівыя, крыклівыя дзеці. Ны слухай ты гэтую галайду. ГАЛАЙДІТЫ, незак. 1. Шмат гаварыць. Ны галайды, бо надоіло слухаты. 2. Шумець. Божэшки, скшъкиможна вжэ так галайдіты? ГАЛЁКАТЫ, незак. Выкарыстоўваецца ў адносінах да дзяцей. Бегаць, насіцца, актыўна праводзіць час. Дітвора по гулыцы галёкае. ГАЛЁЦЫ, мн. Частка нагі ў жывёлаў (ад калена да сцягна). Галёцы посіклы i наварылы холодцу. ГАЛУШКИ, мн. Клёцкі. Галушки вэльмо ж довго робыты, тыпэра, мусытька, іх ныхто i ны варыть. ГАЛЫВУДЫТЫ, незак. Піць, гуляць, весела адпачываць, адзначаць нейкае свята. После вісілля ішчэ цшу ныділю галывудылы. ГАМЛТЫ, незак. Есці (часцей да дзяцей). Гамай-гамай - будэш вылыкии росты. ГАНУЧА, ж. 1. Старое адзенне. Ганучы трэба порізаты, змотаты в клубкы, баба натчэ половыків. 2. Старая тканІна, ануча. Возьмы шэрсцяну ганучу, ею добрэ мыты подлогу. ГАНУЧНЫК, м. Чалавек, які займаецца збіраннем старога адзення, ануч. Кэдысь ганучнык нам шарыкы прывозыв ~ eo шчасце було
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вылыкйй, галывўдыты
4 👁
 ◀  / 102  ▶