Слова да слова - будзе мова. Дыялектны слоўнік вёскі Фядоры (2010). С. С. Клундук

 ◀  / 102  ▶ 
БІГАТЫ, незак. У адносінах да перыяду палавой актыўнасці ў кароў. Наша корова бігае, бігае, a ныяк ны покрыецца. БІЛЫЙ, у знач. наз. Белы грыб. А в нас за хлівом білых тьматьмушчая наросла. БІТОНЧЫК, м. Металічная або пластмасавая пасудзіна цыліндрычнай формы з накрыўкай. Бітончык молока трэба в молочарню занысты, бо ж пропадэ. БЛЯХА, ж. Спецыяльная форма для выпечкі чаго-небудзь; процвень. На бляху высып грыбы, хай сушацца. БОВТУН, м. Ненайгранае яйка, што сапсавалася пры наседжванні курай. Под гэтою курою одны бовтуны. БОЛЯЧКА1, ж. Прышч. На морді зное нійкая болячка выскочыла. БОЛЯЧКА2, ж. Хвароба, хворае месца. В гэтого чоловіка вічно всэ ны так, одны болячки. БОРНА, ж. Прыбіральня, тое, што i УБОРНАЯ. Борну трэба трохы прыбраты, вычыстыты. БРАКОВАТЫ, незак. Не хапаць. Тобі завсюды бракуе поля. БРАТКИ, мн. Фіялка трохколерная, якая расце ў полі. Раньшэ попоносылы братки мышкамы, попоздавалы ганучныку, грошы за іх малы. БРАТЬІ, незак. Збіраць ягады. Тутыка браты можна, я вжэ дві набырухы набрала ягід. БРАТЫСА, незак. Сварыцца, папракаць каго-небудзь. От як він коло ii бырэцца, всэ пылытъ i пылытъ нызавішчо. БУБА, ж. дзіц. Ягады. На, внучэнько мій, поіш смачнэі бубы. БУГАІСКО, м. Дзяцюк-падлетак. Трэба, шо б поміг, такы бугаіско. БУДКА, ж. Драўляная невялікая пабудова для гаспадарчых патрэб. Торф знысэм у будку, ныц з ім там ны станэ. БУЛЫН, м. груб. Дзяцюк-падлетак. Булын який вырос, а робыты ныяк ны хочэ. БУРКАЛО1, аг. Чалавек, які ўвесь час нечым незадаволены. Скільки гэтэ буркало будэ буркаты на всіх. БУРКАЛО2, н. 1. Дзіцячая цацка: невялікая костка з прасунутай праз яе ніткай, пры нацягванні i адпусканні якой атрымліваўся гук. Кістку на нытку чы на выровку наныжы i будэ тобі буркало. 2. Прыстасаванне з прадзетай праз бульбіну ніткай, якое прымацоўваецца да акна i выкарыстоўваецца дзецьмі для палохання людзей. Мы буркало людям под вокнамы ставым, то бувае так налякаем, шо сомы пырыжываем. БУСЬКИВ ГРЬТБ, м. Порхаўка. Як пачурыцы збыраеш, то i буськовы грыбы е, а воны ж білыі, так i обманъваесса. БУСЬКО, м. Бусел. Мусытька, бусъко гужа в город кынув. БУСЯТЫ, незак. Цалаваць. Як малы хорошо бусяецца з бабою
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

браткй, скількй
3 👁
 ◀  / 102  ▶