НЫ ПРОЙТЫ НЫ ПРОІХАТЫ. 1. Многа. Людэй на сылі - ны пройты ны проіхаты. 2. Наяўнасць перашкод. Ох i бардак у вас у хаты, всэ пораскіданэ, шо ны пройты ны проіхаты. НЫ ПЫРЫЛАМАТЫСА. Не перапрацавацца. Давай хуччій робы, думаю, шо ты шчэ ны пырыламавса. НЫ СЛОВА НЫ ПОВСЛОВА. Моўчкі; не адзывацца адзін да аднаго. Як можна цилый божый дэнь разом буты, i ны слова ны повслова одын до одного? НЫ СНОМ НЫ ДУХОМ. Не медь дачынення. Я ны сном ны духом до того діла. НЫ СРАЧКА ТО БОЛЯЧКА. Не тое, то другое; не адна бяда, то другая; што-небудзь новае (часцей у адносінах да здароўя). А в тыбэ завсюды - ны срачка то болячка. НЫ СТУКУ НЫ ГУКУ. Ціха, спакойна. Шшо в нашому хацно ны стуку ны гуку. НЫ СТЫДА НЫ СОВЭСТІ. У адносінах да бессаромнага чалавека. От, тыпэр молодёж пошла, любуюцца на гочах, ны стыды ны совэсті. НЫ ХВІР (ХВОР). Не можаш (пра чалавека, які не хоча ці не можа працаваць). Нывжэ ты ны хвір помогты гній выкідваты? НЫГОДНАЯ НАТУРА. Дрэнны чалавек (часцей у адносінах да дзяцей). От жэ в нас ны хлопэц ростэ, а ныгодная натура. НЫЖЫВЫМ БУТЫ. Хварэць. Кнур мо повдня ныжывым був, а потом окрыяв. НЫКОГО НЫ ПРЫЗНАВАТЫ. Быць фанабэрыстым, самаўпэўненым, з характарам. Бач ты, хрышчэнык ныкого ны прызнае: ны малого, ны старого. НЫМАВІСТЫ ДЭ. 1. Вельмі далёка. Мы в лісы булы нымавісты дэ, аж дэ Галіцыя. 2. Невядома дзе. Нымавісты дэ запропастылы значныка. НЫМАВІСТЫ СКГЛЪКИ. Вельмі многа. Накопалы бульбы на сотках нымавісты скільки! НЫМАВІСТЫ ШО. Абы-што; невядома што. Нымавісты шо кажуть на сылі про вчірашне зборышчэ. НЫМАВІСТЫ ЯКИИ. Вельмі (прыгожы, добры, вялікі i г. д.). Половыка выткалы нымавістьі якого хорошого. НЫМАЛАДУ СКШЬКИ. Вельмі многа. Нымаладу скільки наросло слывок, шо з імыробыты? НЫМАЛАДУ ШЧО (ШО). Невядома што, абы-што. Нымаладу шчо наробылы з micma. НЫМАЛАДУ ЯКИИ. Вельмі (прыгожы, добры, вялікі i г. д.). Обцасы нымаладу якиі высокыі, як можна на таких ходыты? НЫМА ДЭ НОСА ПОВЭРНУТЫ. Мала месца. Хатка в іх малэнька, ныма дэ носа повырнуты
Дадатковыя словы
повэрнўты, скількй, якйй, якйі
0 👁