Нам пану нады была многа роб'иц'. Кулуб'ёл' с сабой брал'и на пол'е. Мамка рыб'атак брала хадз'ила жац', марг'и * аджынал'и. Пан каго хочыц' — пажэн'иц': воз'м'иц' маладога на старой ажэн'иц' — н'ичога н'е скажыш... Ц'ап'ер и с'п'ичк'и, карас'ин, а даўнэй и н'и в'идз'ил'и, и н'и знал'и, што за с'в'ет. Начам'и прал'и на в'ирац'аны, лучынку пал'ил'и: уткн'ом у св'еташ — калодачка, а ў йайе кол — туды лучыну торкал'и, вугал'л'е л'ац'иц'.
Запісана ў 1950 г. студэнтам Белдзяржуніверсітэта Б. С. Лапавым ад П. І. Варанецкай, 69 г.
Арлея (№ 94)
И тайа майа дочка замужам (за вайеннага вышадшы), здаровайа, с'арэдн'ага росту. И мал'цы был'и высок'ийа, стройныйа, прыгожыйа. Бол'шайа на вайн'е здароўйа пац'ирала, застыла — ахв'іцэрам была; ц'ап'ер инвал'ит втарой групы, палучайиц' п'эн'с'ийу. Кап ина згар'ела йета вайна.
Так'ийа дз'эц'и был'и, йета и душа в'ек радавалас'а. Млатшы у п'ервым гаду паг'ип, а старшы — на Йапон'ийу наступал'и — паг'ип. Хоц' бы з двайих адз'ин астаўс'а, а то з двайих н'и воднага. Старэйшы быў жанаты, йаму было трыццац' вос'мы гот пашоў, а малодшаму — трыццац' п'аты.
Запісана ў 1950 г. студэнтам Мінскага педінстытута А. П. Груцо.
Зарачанне (№ 101)
Зас'ейуц' л'он, патом нада вырас'ц'иц' л'он. Вырв'им йаго, мал'енкам'и снапочкам пув'ажым, воз'м'им абрэжым з'орны, патом памочым у ваду, патом выц'игн'им з вады, рас'с'ц'илайим тонк'им слойим л'он — пал'ажыц' на пож'ни, патом пув'ажым у бал'шыйи снапы, тады сушым и ў машын'и мн'ом, тады трэпл'им и на граб'ашок сморгайим, патом расц'агвайим н'итк'и на с'ц'енку — йета снуйом назавайицца кросны, тады с'н'им'им йих и на ставы наўйом, к'ин'им у н'ит и заччом — и палучайицца палатно, тады выб'ил'им.
Ставы пастав'им, тады н'ит пав'ешайим на полк'и, тады наб'ил'ицы, б'орда, ук'ин'им у каждуйу трыс'ц'ину па дз'в'е н'итачк'и, зав'ажым и начынайим ткац'.
Запісана ў 1952 г. М. В. Бірылам і студэнтам Мінскага педінстытута М. А. Купрыянчыкам ад Я. Д. Казловай, 59 г.
МАЛЬЧЫК З ПАЛЬЧЫК
(Казка)
Жыў дз'ет и баба. Дз'ет гаворыц': «Йа пайеду у пол'а, а ты, баба, дз'елай што-н'ибуц' дома». Дз'ет пайехаў у пол'а, а баба крышыла капусту и атрэзала м'едз'иный пал'иц, тада йина йаго ув'арц'ела у трапачку и палажыла на лаўку.
80 👁