Старонка 86
◀ / 394 ▶
ВУЦЯНЁ, н. — утенок. Скора вуцяняты выведуцца (Гарывецк, Сен. р.). ВУЦЬ, вкл. — зов уток. Вуць, вуць, вуць, вутачкі маі! (Веляшковічы, Лёз. р.). ВУЦЯК, а, м. — селезень. Вуцяка зьеў сабака, засталася адна вутка (Гравы, Сен. р.). ВУЧОНЫ — ученый. Ну, вы — вучоны! (Пушкары, Сен. р.). ВУЧЫЛІШЧА, н. — училище, школа. Нада аддаць у вучылішча (Макарава, Віц. р.). ВУЧЫЦЕЛКА, ж. — учительница. Дарагая наша вучыцелка, пазыч мне рублёўку! (Жукоўшчына, Куз. р.). ВУЧЫЦЕЛЬ, я, м. — учитель. Вучыцель гаварыў з сялянамі (Дзямідавічы, Чаш р.). ВУЧЫЦЦА, дзс. — учиться. Кожны павінін вучыцца дзеля палепшаньня сваей жысьці (Алексінічы, Сен. р.). ВУШАК, а, м. — косяк. У вокны уставілі вушакі (Сухарукава, Аз. р.). ВЫБАЧАЦЬ, дзс. — извинять, Як было, так было — нечага выбачаць (Пустыр, Сір. р.). Выбачайце, калі што ні так (Прудок, Віц. р.). ВЫБІЦЦА, дзс. — выбиться, разбиться. Пярун трэснуў і балонка выбілася (Запрудзьдзе, Сен. р.). ВЫБІРАЦЬ, дзс. — выбирать, отбирать. Мы выберэм шчук (Альшанікі, Беш. р.). ВЫБОРНЫ — отборный. Выборную бульбу продалі (Лужасна, Куз. р.). ВЫВАРАЦІНА, ВЫВАРАЦЬ, ж. — вывернутое с корнем дерево. Пад выварацінy схаваўся (Казьяны, Сір. р.). Пад выварацьцю знашоў (Лужасна, Куз. р.). ВЫВЕСКА, ж. — уравновешивание чашек весов. Ты зроб вывеску, а потым важ! (Альшанікі, Беш. р.). ВЫГАБЛЯВАЦЬ, дзс. — выстрогать фуганком. Трэба выгабляваць дошку на вулей (Русінава, Сен. р.). ВЫГАДА, ж. — 1) довольство, роскошь. Што яму, ён у бальшэй выгадзі жыве (Азярэцк, Сен. р.); 2) выгода. Ад гэтага яму вялікая выгада. (Пятніцкая, Беш. р.). ВЫГАДАВАЦЬ, дзс. — вскормить, воспитать. Выгадаваў жарабка, ды ўкралі (Лужасна, Куз. р.). ВЫГАЛАСАВАЦЬ, дзс. — забаллотировать. Ён ужо не старшыня: на учарашнім сходзе выгаласавалі (Сялец, Чаш. р.). ВЫГАЛЯЦЬ, дзс. — выпучивать (глаза). Не выгаляй глазы на чужое (Луб'ева, Аз. р.). ВЫГАН, у, м. — выгон, участок около деревни, куда выгоняют скот. Бяжы на выган и прывядзі каня (Мядоўка, Беш. р.). ВЫГАНЯЦЬ, дзс. — выгонять, выпускать на пастбище. Ты будзеш выганяць коні ў выган (Стрэлкі, Беш. р.). ВЫГАРДЗЬ, ж. — огороженный участок. Цяляты ў выгарадзі (Мядоўка, Беш. р.). ВЫГАРАЦЬ, дзс. — 1) сгарать, выгорать. Выгарэла ўсё мястэчка (Дабрамысьль, Лёз. р.); 2) удаваться (о деле). Выгарэла наша справа (Шаркі, Куз. р.). ВЫГАРКА, ж. — 1) выгоревшее место наполненное водой. У лясу ёсьц бальшая выгарка (Сянно, Сен. р.). Мачы лён у выгары (Максімава, Куз. р.). Каровы напілісь у вігарцы (Лазаватка, Сур. р.); 2) выкапанный прудок близ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 394 ▶