(Храпавічы, Куз. р.). У мяне ўжо гатоў брэдзень (Раіны, Аз. р.).
БРАЗГАЎКА, БРАЗГОТКА, БРАЗГУШКА, ж.—побрякушка, погремушка. Пакажы ты мне вун тую бразгаўку (Азярэцк, Сен. р.). Дзіцяці купілі бразготку (Мішкава, Куз. р.). Нехта едзе з бразгушкамі (Гарывецк, Сен. р.).
БРАЗГАЦЬ, дзс.—стучать. Ну, чаго-ж ты бразгаеш? (Хмары, Куз. р.).
БРАЗНУЦЬ, дзс.—1) стукнуть. Нешта брязнула (Купіна, Віц. р.); 2) упасть. Толькі узьехаў на лёд, а конь калі бразьніць! (Пятніцкая, Беш. р.).
БРАДЗІНІНА, ж.—ива. Брадзініна расьцець пасярод поля (Боркава, Куз. р.).
БРАКАВАНЫ, БРАКОВЫ—забракованный. Гэты лес бракаваны (Дзямідавічы, Чаш. р.). Браковага каня купіў (Гарадок, Гар. р.)
БРАМА, ж. — ворота. Цераз браму ня можна ехаць. Брама закрыта (Пачаевічы, Чаш. р.).
БРАНЗАЛЕТ, БРУЖЛЕТ, а, м. —браслет. На руцэ быў надзет прыгожы бранзалет (Бешанкавічы, Беш. р.). На руцэ бружлет (Быкоўшчына, Беш. р.).
БРАНЧЭЦЬ, дзс. — бренчать. Досыць яму бранчэць на сваёй балабайцы (Дзямідавічы, Чаш. р.).
БРАТ, а, м., (БРАТКА, БРАТУЛЬКА)—брат. Маі браты пажаніліся і падзяліліся (Лужасна, Куз. р.). Ну, і надзелаў жа ты, братка, дзялоў (Сянно, Сен. р.). Увідзім братульку, коні пася (Сукрэмна, Сен. р).
БРАТАВАЯ, ж.—жена брата. Твая братавая бальшая гультайка (Азярэцк, Сен. р.).
БРАТАНІЧ, а, м.—женившийся на сестре. Кузьмовы братанічы былі добрыя людзі (Вяжышча, Беш. р.).
БРАТ З СЯСТРОЙ—Иван да Марья. Melampirum nemorosum L. Во, колькі тут красачак—усё брат з сястрой (Асавецк, Беш. р.).
БРАТКІ, аў, м. — анютины глазки. Viola tricolor L. На траме сохлі браткі (Вядрэнь, Чаш. р.).
БРАХАЛА, аг. — ругатель. А які-ж ён стаў брахала! (Рыбчына, Сір. р.).
БРАХАЦЦА, дзс. — ругаться, ссориться. Сапрон брэшыцца са мной (Капланы, Сен. р.).
БРАХАЦЬ, дзс. — лаять. Сабака доўга брахаў (Раіны, Аз. р.).
БРАХЛІВЫ — сварливый. Яна, брат, брахлівая баба (Доўжа, Куз. р.).
БРАХНЯ, ж.—ложь, клевета. Усё гэта твая брахня (Азярэцк, Сен. р.).
БРАХУН, а, м.—лгун. Брахуну гэтаму нельзя верыць (Вейна, Сен. р.).
БРАХУНЬНЯ, ж.—сварливая. У нашай дзярэўні ёсьць брахуньня (Лучкі, Віц. р.).
БРАЦЕНЬНІК, БРАЦЭНІК, БРАЦІШКА, а, і, м. — братец, братишка. Каб ты знаў, браценьнік, якое мне гора (Мясаеды, Беш. р.). Я, бацька, ды брацэнік—уся наша сям'я (Гарадок, Гар. р.). Пазаві брацішку (Капланы, Сен. р.).
БРАЦЬ, дзс. — брать. Мар'я бірэць к сабе ў прымышы Ягора (Мазалава, Куз. р.).
БРЭД, у, м. — острие ножа. Ні вадзі па бреду рукой, а то парэжаш (Хмары, Куз. р.).
БРЭХ, у, м. — лай. Брэх сабачы яшчо доўга ня сьціхаў (Навасёлкі, Сен. р.).
83 👁