зрабіў баньку ў дугу (Вядрэнь, Чаш. р.).
БАРАБАН, а, м.—1) барабан. Зайграйка ў барабан! (Мікалаёва, Куз. р.); 2) барабан в молотилке. Барабан трэба направіць (Гарадок, Гар. р.).
БАРАБАНІЦЬ, дзс. — барабанить. Чаго ён там барабаніць? (Оўсішча, Сен. р.).
БАРАВІК, а, м.—белый гриб. Boletus edulis Bull. Мы пойдзем у лес у баравікі (Шумкі, Сен. р.).
БАРАВІНКА, ж.—хвойная рощица близ усадьбы. Прыгожая яго баравінка (Б. Летцы, Куз. р.).
БАРАДА, ж. — кроме общего значения, несколько несжатых колосьев, оставляемых на поле в знак окончания жатвы. Жнеі ўжо пяюць бараду (Мазалава, Куз. р.).
БАРАДАЧ, а, м.—1) бородатый, бородач. Барадача садзі на кут (Пустыр, Сір. р.); 2) козел. Прагані барадача з гароду (Бешанкавічы, Беш. р.).
БАРАЗНА, ж.—борозда. Схадзі прынясі з баразны травы (Раманаўка, Сен. р.).
БАРАЗЬНІЦЬ, дзс. — делать борозды. У нас зямля нізкая—заўсёды нада баразьніць жыта (Хацімшчына, Куз. р.).
БАРАДЗЬБА, ж. — бороньба, боронование. Барадзьбу ужо скончылі, будзем ляшыць (Лятоўшчына, Куз. р.).
БАРАН, а, м. — 1) баран. А яшчэ чалавек вядзець барана! (Яноўшчына, Беш. р.); 2) вид рубанка с ручками по концам для работы вдвоем. Бараном габлявалі да вечара (Мікалаёва, Куз. р.); 3) барометр. Глядзі, кала школы барана павесілі (Лоўжа, Сір. р.).
БАРАНА, ж.—борона. Грышка паехаў з бараной на поля (Раманаўка, Сен. р.).
БАРАНАК, а, м. — баранок. Баранкаў прывёз ім (Расна, Сен. р.). Пар. абаранак.
БАРАНАВАЦЬ, дзс.—боронить поле. Сын паедзе баранаваць, а я—у заработкі (Бешанкавічы, Беш. р.).
БАРАНІЦЦА, дзс.—защищаться. Трэба бараніцца ад ліхіх людзей (Оўсішча, Сен. р.).
БАРАНІЦЬ, дзс. — защищать. Я ня буду цябе бараніць (Раіны, Аз. р.).
БАРАНОК, а, м.—1) молодой баран. Задушылі ваўкі баранка (Зайкава, Меж. р.); 2) рогулька в прялке. Сусед, зроб ты мне баранок у прасьніцу (Вяжышча, Беш. р.).
БАРАНЬКОВЫ — бараний, барашковый. Бараньковы кажух адзеў (Беліца, Сен. р.).
БАРАНЬКОЎКА, ж.—баранья шапка. Купіў шапку — баранькоўку (Замошша, Сен. р.).
БАРАХМАЦЦА, дзс.—бороться. Яны доўга адзін з другім барахмаліся (Баравыя, Куз. р.).
БАРАЦЬБА, ж.— борьба. Ну і была-ж барацьба паміж сябрамі! (Пушкары, Сен. р.).
БАРВЯК, а, м.—брод. Трэба знайці барвяк, каб пераехаць (Мікалаёва, Куз. р.).
БАРДА, ж.—тупой топор. Не тапор твой, а барда—нічога не сячэць (Русінава, Сен. р.). Трэба узяць барту і падпусьціць беркі (Чарнагосьці, Беш. р.).
БАРДЖЭЙ, БАРЖДЖЭЙ —скорей, быстрей. Хадзі барджэй (Ляхава, Віц. р.). Баржджэй ба ты йшоў (Бурбіна, Сен. р.).
80 👁