Старонка 361
◀ / 394 ▶
ЦЯЛЕЖКІ, ж. — передок телеги. Прыцягні цялешкі (Мікалаёва, Куз. р.). ЦЯЛЕСЬНІК, у, м.—свод устья русской печи. Нізкі цялесьнік у печы (Бікложа, Беш. р.). Пар. чалесьнік. ЦЯЛЁ, н.—теленок. Наша цялё нешта стало худзець (Гуліна, Сен. р.). ЦЯЛІСЬНІК, у, м. — очиток красный. Sedum pupureum Link. Цялісьнік яшчэ ні цьвіцеў (Янавічы, Сур. р.). ЦЯЛУШКА, ж.—телка. За морам цялушка палушка (Яноўшчына, Беш. р.). ЦЯЛЬПУХ, а, м. — круглый, толстый отрубок дерева. Ён чуць прывёс асінавы цяльпух (Русінава, Сен. р.). Алі-ш ты цяшкі, як цяльпух! (Русінава, Сен. р.). ЦЯЛЯПАЦЦА, дзс.—мотаться. Цяляпаюцца цыцылі нейкіі (Лятоўшчына, Куз. р.). ЦЯЛЯТКА, н. — теленок. Ласкавае цялятка двух матак сасець (Гуліна, Сен. р.). ЦЯЛЯЦІНА, ж.—телячье мясо. Целяціна смашная (Альшанікі, Беш. р.). ЦЯМІЦЦА, дзс.—присматриваться. Цяміся і ты па рынку рыбы (Мазалава, Куз. р.). ЦЯМІЦЬ, дзс.—понимать, схватывать. Цяміць ён лоўка! (Шыркі, Куз. р.). ЦЯМКІ, ЦЯМЛІВЫ — понятливый, памятливый. Які цямкі—рас паглядзеў і ужо наўчыўся (Падданы, Сен. р.). Ён хлопчык цямлівы, уцяміць яму як плюнуць (Шыркі, Куз. р.). ЦЯМНІЦА, ж.—темное помещение. Нічога ня відно ў етай цямніцы (Купіна, Віц. р.). ЦЯМНІЦЬ, дзс.—затемнять. Н цямні, ні відаць як мыць (Купіна, Віц. р.). ЦЯМЦІЛЬ-ЛЯМЦІЛЬ, я, м.—болтун. Ня будзь ты эткі цямціль-лямціль! (Даргейкі, Сен. р.). ЦЯНЬКІ, оў, м. — прямик. Пойдзем на цянькі (Застадольле, Сен. р.). Цянькамі скарэй будзім (Лужасна, Куз. р.). ЦЯПЕР, ЦЯПЕРАКА, ЦЯПЕРАЦЬКА — теперь. Цяпер буду панаваць (Застадольле, Сен. р.). Цяперака ужо павінна быць цёпла (Чашнікі, Чаш. р.). Цяперацька ты ня пойдзеш (Чараўкі, Сен. р.). ЦЯПЛІЦА, ж.—теплица, оранжерея. У цяпліцы етыя краскі растуць (Бабінічы, Віц. р.). ЦЯПЛО, н—1) огонь. Запалі цяпло ў печы (Санікі, Беш. р.); 2) костер. Яны раскладаюць цяпло на полі (Бікложа, Беш. р.). ЦЯПЛЫНЯ, ж.—теплынь. Цяплыня стаіць другі месяц (Суднікі, Куз. р.). ЦЯПНУЦЬ, дзс.—1) схватить. Мальчык цяпнуў лышку (Чарнагосьці, Беш. р.); 2) ударить. Цяпнуў дручком па галаве (Гуліна, Сен р.). ЦЯПУЮХ, аг.—разиня. Эх ты цяпуюх, цяпуюх! (Глазамічы, Сур. р.). ЦЯРЭМШЫНА, ж.—черемуховое дерево. Цярэмшыну сьсеклі (Веляшковічы, Лёз. р.). ЦЯРОБКІ, ж.—изрубленная ботва для животных. У бадзейцы ляжаць цяропкі (Дабрыгары, Беш. р.). ЦЯРПЕНЬНЕ, н. — терпенье. Вывеў з цярпеньня, дык я і сказаў ((Стаішча, Чаш. р.). ЦЯРПЛІВЫ — терпеливый. Я такого цярплівага і ні відзіў (Гунчанкі, Сур. р.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 394 ▶