СТРЭЛЬБА, ж.—ружье. Во, добра паліць стрэльба (Мікалаёва, Куз. р.).
СТРЭЦІЦЬ, дзс. — встретить. Ішоў чалавек і стрэціў гэтага канька (Яноўшчына, Беш. р.),
СТРЭЦЬ, дзс.—встретить. Ён мяне стрэў каля току (Гуліна, Сен. р.).
СТРОІ, яў, м.—уборы. Усякіх строеў наспраўляла (Расна, Сен. р.).
СТРОМКА, ж. — заноза. У пальцы есьць стромка (Бель, Выс. р.).
СТРОМКІ—крутой. Стромкая крыша (Мазалава, Куз. р.).
СТРОП, у, м.—самая верхушка крыши. Пад самым стропам хаты ластаўка зрабіла гняздо (Павульле, Чаш. р.).
СТРУБ, у, м. — сруб. Купіў новы струб на хату (Пятніцкая, Беш. р.). Пар. іструб, зруб.
СТРУПЕХНУЦЬ, дзс.—сгнить. Карэньня струпехла (Доўгае, Беш. р.).
СТРЫГУНОК, а, м.—жеребенок, теленок до года. Ладны твой стрыгунок (Тропы, Выс. р.).
СТРЫГЦІ, дзс.—стричь. Авечку стрыгуць два разы ў год год (Застадольле, Сен. р.).
СТРЫЖАНЬ, я, м.—стержень, сердцевина. Стрыжань пашчыпалі на лучыну (Ульлянавічы, Сен. р.). Стрыжань ў ім ящо цэлы (Вяжышча, Беш. р.).
СТРЫКАЦЬ, дзс.— жечь крапивой. Хлопцы стрыкалі дзяўчат крапівай (Пятніцкая, Беш. р.).
СТРЫМАЦЦА, дзс.—удержаться. Ня можыць стрымацца (Селядцова, Беш. р.).
СТРЫМЛІВАЦЬ, дзс.—удерживать. Трэба стрымліваць лес куды нібудзь (Вішкавічы, Чаш. р.). Нада стрымліваць ад работы— захварэіць (Слабодка, Куз. р.).
СТУДНЯ, ж.— колодец. З студні вада (Сукрэмна, Сен. р.).
СТУЖКА, ж. — лента. Дай мне стушку падвязаць касу (Пацкава, Сен. р.) пар. істужка.
СТУДЗЕНЬ, ю, м. — холодное (кушанье). Студзень з бальшэй латкі елі (Лазаватка, Сур. р.).
СТУДЗЁНА—холодно. Сяньне студзёна (Курына, Куз. р.).
СТУКАЛЫ, аў, м. — башмаки на деревянных падошвах. Зроб ты мне Андрэй стукалы (Вяжышча, Беш. р.).
СТУКАТ, у, м.—стук, грохот. Нарабіў стукату поначы (Гараватка, Меж. р.).
СТУПА, ж. — ступа. Патаўкі канаплі ў ступе (Кавалькі, Куз. р.).
СТУРБУЧЫЦЬ, дзс. — понимать кое-что. Малы ўжо стурбучыць (Навасёлкі, Сен. р.).
СТУРЛАК, а, м.—худой. Вось які гэтат конь стурлак (Вербялі, Сір. р.).
СТУСІНА, ж.—длинный, тонкий, гибкий прут. Ён узяў стусіну і пачаў біць каня (Русінава, Сен. р.).
СТУХНУЦЬ, дзс.—протухнуть, испортиться, загнить. Мяса можа стухнуць (Сянно, Сен. р.).
СТУЧЫК, а, м. — гаршнеп. Scolopax gallinula L. Трох стучыкаў з лесу прынёс (Сварыдаўка, Аз. р.).
СТЫДЗЬ, СТЫЛЬ, ж.—большой, морозный холод. Ай, якая сёньня стыдзь! (Бель, Выс р.). Якая стыль на дварэ! (Гуліна, Сен. р.).
СТЫЛЬЦЫ, оў, м. —1) оладьи из картофеля с постным маслом. Ах здобныі стыльцы! (Аб
85 👁