ПАМАКІ, оў, лі.—груз, который накладывается на лен или пеньку при мочке. Прывязі папамакоў лён націснуць (Спасская, Cip. р.). ПАМАНЩЬ, дзс.— позвать. Памані сабаку (Оўсішча, Сен. р.). ПАМАЎЗЬЛІВЫ — вороватый. Памаўзьлівы кот зьлізаў вяршынкі (Кураеды, Беш. р.). ПАМАЦАЦЬ, дзс. -пощ упать, ощупать. Ён памацаў гэту рэч (Дзямідавічы, Чаш. р.). П А М А Ц Н Е Ц Ь, дзс. — стать сильнее, крепче. Памацнела наша самагонка (Глебаўск, Сен. р.). ПАМЕЛЬНІК, у, м. — угол у печки куда сметают сор и ставят: ухват, кочергу и проч. У памельнік пастаў (Сухарукова, Аз. р.). ПАМЕНШАЦЬ, дзс. — уменьшиться. Астыла шына, дык! паменшала (Жукава, Аз. р.). ПАМЕРЦІ, дзс----- умереть. Ці чуў—памёр Апанас? (Вярхоўе, Беш. р.) Еш пакуль жывеш, а як памрэш, дык i колам не ўвапрэш (Казьяны, Cip. р.). ПАМЁТ, у, м. — пустующая земля — залежь. Яны паехалі араць памёт (Павульле, Чаш.р.). Пайдзем на памёт гресь сена (Верацейка, Куз. р.). ПАМЖА, ж.— напасть. Памжа яго ведае! (Стралкі, Беш. р.) ПАМІЖ— между. Яны жывуць паміж сабой у хаўрусі (Селядцова, Беш. р.). ПАМІНКІ, ж.— поминки. Скора кончыцца год, як памерла матка, нада устроіць памінкі (Лужасна, Куз. р.). ПАМІРАЦЬ, дзс.— умирать. Паміраць сабраўся, ды няма дошчак на думаўё (Сухарукава, Аз. р.). ПАМОСТ, у, л.—-пол. Памост ужо гразный (Стаішча, Чаш.р.). Пар. мост. ПАМОШШК, у, м.—василистник узкокистный. Thalictrum апgustifolium Jacq. У тваіхзёлках памошніку німашаткі (Касачы, Лёз. p.). ПАМЫЛІЦЦА, дзс.— ошибиться. Я сёньня памыліўся ды ўзараў суседні кавалак зямлі (Пожынкі, Сен. p.). ПАМЫЛКА, ж.— ошибка. Памылкі мяне дужа любляць (Шаркі, Куз. p.). ПАМЫІ, м,— помои. Вылі памыі на двор (Чашнікі, Чаш. p.). П АМЫЙНІЦА, ж.—помойница. Вылі у памыйніцу (Бешанкавічы, Беш. p.). ПАМЫТЫ — вымытый. Я надзеў памытую сарочку (Альшанікі, Беш. р.). ПАМЯНЯЦЦА, дзс.— поменяться. Паміняліся цыганы на коній (Лалыкі, Аз. р.). ПАМЯНЯЦЬ, дзс — обменять, обменить. Паміняў на канька (Яноўшчына, Беш. р.). ПАМЯРКАВАЦЬ, дзс. — обсудить, поразмыслить. Аб гэтым я яшчэ памяркую (Сураж, Сур. р.). ПАМЯТАЦЬ, дзс. — помнить. Глядзі, памятай пра грошы (Лоўж а, Cip. р.). ПАМЯТНІК, а, м.—памятник. Во, у Бачэйкаві быў памятнік! (Аськершчына, Беш. р.). ПАМЯШКАНЬНЕ, и.—помещение. Трэба атрыманціраваць наша п а м я ш к а н ь н е (Сяркуці, Сен. р.). ПАНАВАЦЬ, дас. — жить по барски. Ня тужы, мая мілая, за мной будзеш панаваць (Сукрэмна, Сен. р
5 👁