НЕПАГАДЗЬ, ж. — непогодь. Ах, як надаела гэта непагаць! (Глебаўск, Сен. р.).
НЕПАДЗЕЛЬНЫ — неделимый. Гэты шнурок ужо ніпадзельным і застанецца (Вішняк, Лёз. р.).
НЕПАСЕДА, ат.— непоседа. Гэты непаседа апяць уехаў з Расна (Вейна, Сен. р.).
НЕПАНЁМІСТЫ — непонятливый. Які непанёмісты чалавек! (Прусаўкі, Аз. р.).
НЕПАПУЧ — не хуже, пуще. Баюсь, каб ня здарылася, непапуч, таго, як у мяне (Луб'ева, Аз. р.).
НЕПЕРАЛІЎКІ, ж.—безвыходное положение. Мне сягоньні былі такія непераліўкі, хоць прападзі (Стралкі, Беш. р.).
НЕПРАПЁКА, ат.—несмышленый, непроворный. Непрапека! куды лезеш? (Гарадок, Гар. р.).
НЕСАМАВІТЫ — несамостоятельный, неказистый. Несамавіты твой жаніх (Пятніцкая, Беш. р.).
НЕСІЛ, у, м. — бессилие. Несіл хапіў—ні магу мяшка падняць (Лужасна, Куз. р.).
НЕСЛУХ, а, м. — ослушник, непослушный. Мой брат страшны неслух (Мішкава, Куз. р.).
НЕСПАДЗЕЙНА — неожиданно. Неспадзейна памёр чалавек (Пятніцкая, Беш. р.).
НЕСТРЫВАЛЫ — неперевариваемый. Нестрывалае нешта зьеў (Падрэзы, Чаш. р.).
НЕСЬЦІСЯ, дзс.—1) мчаться. Во, наш конь нясецца! (Мамойкі, Беш. р.); 2) нестись (о курах). Мая чубатка даўно нісецца (Лёзна, Лёз. р.).
НЕТКА, ат.—бедняк. Ён у нашым сяле такі нетка, што не з чым у прут паехаць (Лужасна, Куз. р.).
НЕТУСНЫ — непривлекательный. Нетусная наша сяло (Латышы, Беш. р.).
НЕТУЦІ—нет. У мяне нетуці твайго піхцеля (Пагарэліца, Сір. р.).
НЕЎЗАБАВЕ — не задерживаясь, скоро. Неўзабаве ён вярнуўся (Гунчанкі, Сур. р.).
НЕЎЗАМЕТКІ — незаметно. Неўзаметкі схадзіла на сяло (Стаішча, Чаш. р.).
НЕЎЗДАЛЕКА, ат.—слабосильный. Вунацькі наш неўздалека пашоў (Дзямідавічы, Чаш. р.).
НЕЎЗНАЦЕЙКУ — нечаянно, неожиданно. Ён паехаў неўзнацейку (Семянцова, Беш. р.).
НЕЎКАВЫРНЫ — 1) несговорчивый. Мой дзядзька неўкавырны—зь ім не дамовісься (Сянно, Сен. р.); 2) флегматик. Такая неўкавырная ўрадзілась дзевачка, хоць ты з ей плач (Глебаўск, Сен. р.).
НЕЎСПАДЗЕЎКІ — неожиданно. Неўспадзеўкі яны ўвашлі ў хату (Селядцова, Беш. р.).
НЕХАМЯЖЫНА, ат. — неряха. Ён, хто яго ведаіць, нейкая нехамяжына (Сьвярдлы, Беш. р.).
НЕХАЦАВЫ — неказистый. Гэты конь зусім нехацавы (Ст. Беліца, Сен. р.).
НЕХТА—кто-то. Нехта гамоніць на дварэ (Кузьміно, Сен. р.).
НЕЦІЛЬ, я, м. — еще не телившаяся корова. Неціль прапаў (Доўгае, Беш. р.).
НЕЦЯРПЛІВЫ—нетерпеливый. Які чалавек нецярплівы (Стаішча, Чаш. р.).
НЕЧАГА—нечего. Нечага тутацькі гаманіць (Адаменкі, Лёз. р.).
НЕЧАСЬ, ж. — нечесанное льняное волокно. Зрабі з нечасі
81 👁