Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч

 ◀  / 394  ▶ 
КВОЛЕЦЬ, дзс. — становиться слабее, хрупче. Кволеіць дзіцянё, a памагчы ня можым (Лужасна, Куз. p.). К В О Л Ы — 1) слабый. Наша Гапуля дужа кволая (Селядцова, Беш. pO; 2) хрупкий, ён дужа кволы (Луб'ева, Аз. p.). КВОТА, ж.— процентные деньги. Я квоту аддаў (Замшына, Лёз. р.). КВЯТЫ, оў, м.—цветы. Аёй, якія прыгожыя квяты! (Баяршчына, Сен. р.). КЕЛІХ, у, лг.—бокал. Мы выпілі па адным келіху (Кр. Сяло, Сен. р.). К Е П І К І, аў, м.— насмешки Апанас з Дар'і строіцькепікі(Оўсішча, Сен. p.). КЕПСКІ—плохой. Кепскія абцугі (Кляшчыно, Беш. р.). КЕШКАЦЦА, дзс. — возиться, пачкаться. Яна ўвесь дзень кешкаецца (Бешанкавічы, Беш. р.). КЗЫМС, а, у, м.— карниз. Пашукай сьпічак на кзымсе (Бешанкавічы, Беш. р.). Пар. гзымс. КІБІС, КІБУС, а, м. — чибис. Vanellus cristatus Meyer. КІбіс крычыць (Сутокі, Лёз. p.). Па полі лётае шмат кібусаў (Гарывецк, Сен. p.). К І В А Ц Ц А, дзс. — шататься. Гвозд у сьцяне ківаецца (Гравы, Сен. p.). К І Д А Ц Ц А, дзс. — бросаться. Агазьзю у вочы, як кініцца (Сьвярдлы, Беш. p j. КІДАЦЬ, дзс. — бросать. Кінь мне сюды палку (Пустыр, Cip, p.). Кінь дурныя думкі (Навікі, Віц. p.). К І Е К, a, м. — 1) палка. Кійком пацягні яго па сьпіне (Лужасна, Куз. p.); 2) палка в ткацком станке для поворачивания «к ал од ы» (гл.) и подвешивания «нітоў» (гл.). Анхвіса, прынясі мне даўжэйшы i таўсьцейшы кіёк (Макеенкі, Аз Ŭl* КІЁЎКА, ж.—пушица. Eriophorum (розныя віды). Кіёвак нанесьлі, хоць падушку рабі (Лужасна, Куз. p.'. и К1Й, КІЁК, я, а, м.~ палка. У мяне добры кіёк (Косы, Віц. р.). Старац ходзіць з кіем (Новое Сяло, Беш. р.). КІЖЫЛЬ, як.—-плохая погода. А якая ж сёньня дранная кіжыль (Вашчанкі, Гар. р). К І Л А, ж — грижа, в паху. Hernia. У Янкі бальшая кіла (Селядцова, Беш. р.). КІЛАВАТЫ—с грыжей. У нашай дзярэўні ёсьць кілуваты Марка (Абрэзкава, Сен. р.). КІЛАШ, КІЛУН, а, м,—кабан самец. Сьвіньню павялі к кілашу (Сухарукава, Аз. р.). Што ты пену папускаў, як кілун? (Абрэзкава, Сен. р.). КІЛІШАК, а, м.— рюмка. НалЬ калі хочаш, адзін келішак (Селядцова, Беш. р.). Юрка выпіў тры кілішкі гарэлкі (Хадулава, Куз. р.). КІНЬДЗЮК, а, м.— 1) желудок. У нашай сьвіньні быў вялікі кіньдзюк (Крыльцова, Сен. p.); 2) требух начиненый рубленым мясом. Кіньдзюкі кідаюць к лету (Альшанікі, Беш. p.). КІНУЦЦА, Зас.—броситься. Caбака кінуўся на мяне (Залесьсе, Чаш. p.). КІПЦІ яў, КІПЦЮРЫ, оў м.— когти. Кот пацарапаў кіпцямі усю руку (Чарніца, Лёз. p.). Ціплёнак папаўся ў кіпцюры каршуну (Азяркі, Беш. p.). КІРАВАЦЬ, дзс. — управлять. Ты яшчэ ня умееш кіраваць канем (Макара, Віц. p). Віцебскі краевы слоунік H
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дарі, лубева
6 👁
 ◀  / 394  ▶