Старонка 78
◀ / 257 ▶
Выгружаннік, выгружываннік м. Той, хто выгружае. Нешта выгружаньнікі нашы крівюцца, каб другей раз у анбар іціць. Сяньня нашы выгружывыньнікі зымаріліся. Выгружанніца, выгружыванніца ж. Во вам на помышч яшчэ адна выгружаньніца. Бярісь-ка кряпчэй, выгружывыньніца. Выгуліваць незак. 1. Выйграваць. Любіш ты выгулівыць, ды ні ўсігда ў цябе пулучаіцца. 2 іран. Набываць гуляючы, нічога не робячы. Не, мой сынок, хлеб ні выгулівыюць, яго потым зырыбляюць. Выгуліць зак. 1. Выйграць. Ты сяньня, знаць, многа капеік выгуліў, можа, мне троху дасі? 2. Набыць гуляючы, нічога не робячы. Ага, выгулііць за лета і ны сябе, і ў сябе, заробіць, лежучы ны баку. Выгуленый дзеепрым. 1. Адпачыўшы. Выгуліныя коні, можна запрігаць. 2. Набыты гуляючы, нічога не робячы. Ну як, ці смашын выгуліный хлеб? Выдзелшчык м. Спецыяліст па вырабу скур. Выдзілшчыкі пырядышна зырыбатывылі, ім нясьлі аўчыны і нясьлі. Выдзелываннік м. 1. Спецыяліст па вырабу скур. Цяперя ўжо ці ёсьць айдзе тэя выдзелывыньнікі? 2. Штукар. Ты пыглядзі, што зь етыга выдзелывыньніка тваріцца! Выдзелыванніца ж. Штукарка. Нада ж зыдацца такой выдзелывыньніцы! Выдзыгаць зак. асудж. Выбегаць, абабегаць. Тыкая праныріна ўсюдых выдзыгыіць, бізь яе нійдзе ні абойдзіцца. Выдудаліць зак. Выпіць, выцмактаць. Адну бутылычку ўжо выдудыліў, нылівай яшчэ, ён як бычок смокчыць. Выждаць зак. Дачакацца. Ну што яны выждылі, кылі прысядзелі дзьве нядзелі лішніх? Выжмаць зак. Выціснуць. Выжмыць бяльлё нада, толька дужа ні пірякручывый, каб ні пырвалыся. Выжмацца зак. Выціснуцца. Ты ўсё пыпылась ні, пыпыласьні, а посьлі выжміцца. Выкалантырыцца зак. Набегацца, абабегчы ўсё наваколле. Яны ўжо так сяньня выкылынтыріліся, што чуць жывэя прібеглі, пы стыкану мылыка зьелі і ў пасьцель. Выкваклліванне н. Вымазванне, заквэцванне. За што — за што, а зы выквакліваньня дам пу руках. Выквакліваць незак. Вымазваць, заквэцваць. Штоб большы ні выквакліваў мне адзёжы, ато саўсім ні пушчу на вуліцу, будзіш у хаці сядзець. Выкваклівацца незак. Вымазвацца, заквэцвацца. Ты нысваріліся, а ён січас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 257 ▶