лацілкі атважывылі, зымаріліся: пыцігай-ка мяхі цэлый дзень ны калёсы, ны вясы, у анбар. Атвазіць зак. перан. Пабіць моцна. Я знаю, за што яго атвазілі, і добря, што пупала, ніхай сам ні пыдлазіць. Атвазёмшы дзеепрысл. 1. Адвозячы, адвёзшы. Атвазёмшы салому, пулумаў каток. Атвазёмшы, рыспряглі коні, пукупаліся і зыляглі ў будкі. 2. Пабіўшы. Атвазёмшы яго, сыма расстроілыся, ну й нулупіла бакі ладна, каб слухыў.
Атварачывацца незак. перан. Вымяркоўваць час на іншы занятак, адрывацца. Калі ў мяне тоя ўремя ёсьць атвырачывыцца куды, я цэлый дзень парюся, чуць спрўляюсь к вечыру.
Атварзёпкаць зак. Запэцкаць, вымазаць. Атварзёпкыў штонікі, што каб хацеў, так ба ні прідумыў. Атварзёпкацца зак. Запэцкацца, вымазацца. Ці хваціць табе два часы атварзёпкыцца з вокнымі? Атварзёпканый дзеепрым. Ніхай мінутычку пыляжыць, я ўсё атварзёпкыныя пірiпылашчў.
Атвашапрудзіцца зак. Перастаць выхваляцца, вычвараць. Не, я нічога гывәріць ня буду, я пыдажду, пакуля ты атвышапрудзісься.
Атвірыдуваць, атвірыдувацца зак. Перастаць здзекавацца, самаўпраўнічаць. Скора атвірядўіць, ета яму ня тоя ўремя, што дзядзю зы сабою чуў, а цяперя ўнімуць, кылі сам ні ўспакоіцца. Ніхай, ніхай пудуреіць, калі сам ні атвірядўіцца, яму памогуць, такея ёсьць махырі — што хочыш утворюць, і сьлядоў ніякіх ні найдзіш.
Атвогірнічаць, атвогірстваваць, атвогірнічацца зак. Навычварацца. Ні знаю, ці атвогірнічыіць калі Гапкін хлюст, ужо такей шулудзівіц, што другога еткыга, верна, німа ні ў мірі ні ў Сібірі. Уго якей зыдывала быў, места нійдзе сабе ні знаў, а во атвогірствывыў, стаў ціхій, спакойный, дайжа ні скажыш, што ета тэй самый Толік. Ні даждж эсься ты, калі ён атвогірнічыіцца, во бярі за шкырку ды цягні двору, там успакоіцца.
Атвыць зак. Наплакацца вельмі горка, уголас. Што ўжо атвыла Пылагея пы сваём, пряма ацьцягнуць ні маглі.
Атвярчыванне н. перан. Ухіленне, лоўкае выкручванне. Дужа я ні люблю етыга атвярчывыньня, так і цыляіць, каб атвільнуць, нічога ня зьдзелыць.
Атвярчывацца незак. перан. Ухіляцца, лоўка выкручвацца. Ох, як ён лоўка ўмеіць атвярчывыцца ат любога дзела.
78 👁