Атавіна ж. зніж. Атава. Каб пуц сухую пагоду скасіў, пуцём увыбраў, атавіна б тожа ні звылялыся. Памяти. атавінка. Вомыль сена, саўсім вомыль, худзь ба атавінкі якога паўвозіка нызьбіраць. Атажмаць зак. 1. Выціснуць. Атажмі етыя свае тряпкі ды ўськінь пат крышу ны вярёвычку, яны ўміг высыхнуць. 2. Адсунуць прыціснуўшы. Мушчыны іх атыжмалі ў бакі, ато б маглі крепка схляснуцца. Атажмацца зак. 1. Выціснуцца. Плацьця атажмецца i разьвесіцца посьлі, пойдзім есьць. 2. Адсунуцца пры націсканні. Во тута скабы ішчэ троху атажмуцца. Атажманый, атажматый дзеепрым. 1. Выціснуты, Во твае атыжманыя пасьцілкі ліжаць. Усё атыжматыя кладзі на ўслончыку. 2. Адсунуты пры націсканні. Атыжматыю сьценку ныўряд ці пыставіш нызад як стыяла. Атайстрыванне н. Адточванне. Доўга ты дужа возісься c атайстрівыньнім. Атайстрываць незак. Адточваць. Я пычаў брусочыкым атайстрівыць, a нічога ні бярець, нада патпілкым цірнуць, ды харошыга ў мяне січас німа. Атайстрывацца незак. Адточвацца. Нісколька тапор ні атиистрівыіцца, дужа сух, як быў туп, так i астаўся, можа б ны тачыла цірнуць. Атайстрыць зак. Навастрыць. Настолька лупатка зутупілыся, што нілізя було атайстріць. Атайстрыцца зак. Навастрыцца. Доўга шуруваў патпілкым, i нісколька ні атайстрыыся, зубузовына нівісь як, a сыма матычка дужа цьвёрдыя. Атайстрываный, атайстраный, атайстроный, атойстраный дзеепрым. Якей жа ён атайстрівыный, кылі як тупіца, ты сам паспробый атреж етым нажом. Воць цяперя нажы атайстріны! Рубанкі атайстрёны хырашо, ато ж былі як палка, у достку ня лезьлі. Бярі атойстріный кырничык, ім хырашо резыць. Атайстромшы дзеепрысл. Атайстрёмшы нажы, пойдуць у лазу к Сажу. Атамшчаць незак. Помсціць, адпомшчваць. Доўга гразілі, што будуць атымшчаць, толька іх ніхто ні спужаўся. Атаўсюль, атаўсюля, атаўсюліцька прысл. Адусюль. Атаўсюль сыбраліся госьці, толька на коніх ці ні чатырі падводы былі. К Сярьгеівым атаўсюля зьедуцца, іх род бальшэй, дайжа пат Крічывым нехта ёсьць. Яео ўжо атаўсюліцька вупруўляюць, ніхто ны яго глядзець ня хочыць. Атважываць незак. Адвозіць. Сяньня мы жыта ат мы
Дадатковыя словы
атажмўцца, атййстрівыіцца, кырнйчык, схляснўцца, цірнўць
2 👁