Адтапліваць незак. Затапляць, падтопліваць. Як балыйэй павыдык, ніжнія хаты кыла лугу у іх аттаплівыіць, пыд мастом выда стаіць, ато ŭ вышы пыднімаіцца, Адтаплівацца незак. Затапляцца. Па етый лашчынкі жыта нілізя ні разу сеіць, усігда аттаплііцца i вымікаіць. Адтапіць зак. Затапіць. Пышаніца пычыла ўжо ўсхадзіць i ўсю лашчыну аттапіла дыжджамі. Адтопленый дзеепрым. Тая лашчына аттопліна, прыпадзець жыта. Адтапёмшы дзеепрысл. Еткій луг аттапёмшы, хочыш, бясь сена астануцца людзі. Адтарабарыць, адтарабарыцца зак. неадабр. Скончыць бязладную, шумную размову. Hi знаю, калі яны аттырыбарілі, два разы я прышыналыся — усё сядзелі, дуріліся. Ня столька ім уремя нада аттырыбиріцца, як ты думыіш, ім каб ны нядзелю засесьць, a можа ŭ c хвосьцікым. Адтарабеніць зак. неадабр. Адбалбатаць. Доўга іна там ні пыстаіць, аттырабеніць i пойдзіць, а вы можыця стыяць сколька хочыця. Адтараторыцца зак. Скончыць шпаркую, неразборлівую гаворку. Стой ты i жджы іх, яны ішчэ ні аттыраторіліся,— січас кыня зывярну, а вы тут хуць да ночы мяліця пустоя. Адтаўмясіць зак. Патаптаць (гразь). Грязь аттаўмесюць, у бацінкі пыныбіраюць i прідуць з мокрымі ныгамі. Адтаўмясіцца зак. Натаптацца (y гразі). Аттыўмісяцца пы грязішчы i вернуцца нызад, нійдзе шагу ступіць нілізя. Адтаўпясіцца зак. Наштурхацца ў цеснаце. Трошку народ аттыўпясіцца, разойдуцца, тады можна будзіць прайціць, a січас я ні хачу лезьць. Адтаўхыванне н. Адштурхоўванне. Цішы c аттаўхывыньнім, стаіш спакойна, дык стой. Адтаўхываць незак. Адштурхоўваць. Ета ж аттаўхывыіць мяне, каб c Толікым ні стыяла. Адтаўхывацца незак. Адштурхоўвацца. Аттаўхывыіцца ад бярёзкі i ляціць сколька жысьці, прыгыіць. Адтаўхнуць зак. Адштурхнуць. Пычаў быў выкамырівыцца, дык яго аттаўхнулі ў вугыл, там ён i сьціх. Адтаўхнуцца зак. Адштурхнуцца. Аттаўхнуўся i піряпырьхнуў ціріс кынаву, іна ж ня вузкыя. Аттаўхнутый дзеепрым. Рызабіджыный, аттаўхнутый стыяў адзін паць сьліўкымі збоку. Адтоівацца незак. Утойваць. Спрасілі пры капёшкі, зразу пычаў аттоівыцца: я тама ня быў i нічога ні знаю
Дадатковыя словы
аттаўхнў, аттаўхнўлі, аттаўхнўўся, аттырыбйріцца
2 👁