ні рваліся. 2. Зрабіць адмыслова. Адбухылі сабе даміну на ўсю акругу, дайжа ў горыдзі такея ні ўсігда ставюць.
Адбушмаціць, адбушмачыць зак. Скончыць гаварыць пустое. Сямён, кызалі, ляжыць, слаб, ён тыкі стар, яму пырядышныга ны дзівятый дзісятык пашло, адбушмаціў, як ён у пустыніх вуюваў. Чаго іна толька ні адбушмачыла: і як хто жаніўся, і як хрясьціўся, і каго аткуль сватылі — нам ужо і слухыць ныдаела. Адбушмачаный дзеепрым. У вас усё адбушмачына ай троху асталыся?
Адбялендзіць зак. Набалбатацца, спыніць балбатню. Нічога ня зьдзелыіш, прідзіцца ждаць, пакуля свае трілюды адбяленьдзюць, а іхных новысьціў надоўга хваціць.
Адгаварыванне н. 1. Выгаворванне замовамі. Тута ні адгыварівыньня нада, а скарей у бальніцу вязі. 2. Замовы. Мыя матка многа адгыварівыньня знала.
Адгаварываннік м. Той, хто гаворыць замовы. Бяріська і ты шыптаць, тожа будзіш адгыварівыньнік. Адгаварыванніца ж. Ці мы ні знаім, ікая с Аксюты адгыварівыньніца.
Адгаварываць незак. устар. Лячыць замовамі. Калі рожа, я ўмею адгыварівыць, а зьвіх дужа хырашо адгыварііць Маруська. Мой дзед ваўкоў адгыварівыў і мяне наўчыў. Адгаварыць зак. 1. Закончыць гаварыць. Ні піріжджыцё, пакуля Кірей адгаворіць. 2. Палячыць замовамі. Адзь зьмяі адгаворіць адна Праскоўя, большы ніхто ня ўмеіць у нас. Ні адгаворіць, а нада ў бальніцу везьць, ґ доктыру. Адгавораный дзеепрым. Прося табе адгаворіць, будзіць адгаворіна,— каго ты слухыіш, іна ні разу ні знала нічога і ні знаіць.
Адгавор м. 1. Адгаворка. Мог ба ён паможч, лес — ета толька адгавор. 2. Замова. Хочыш верь, хочыш не, а нікаторым адгавор пымыгаіць. Ці ні пычыла ты адгаворымі зынімацца?
Адгад м. 1. Адгадванне. Я біз адгаду скажу, хто тута быў. 2. Адгадка. Ну любую зыгадку знаіць адгад.
Адгадываннік м. Адгадчык. Такей адгадывыньнік нядзелю будзіць думыць — ні да чога ні дадумыіцца, ён ніякія зыгадкі ні ў жысьць ні рызгыдаў. Адгадыванніца ж. Стыряюцца адгадывыньніцы адна пірід адною, кой-што ўгадывыюць, толька яны дужа ня ўмеюць.
Адгалаганіць зак. жарт. Абстрыгчы дагала. Я доўга ня чыкыюся, во ножніцы бяру, як адґылыґаню траіх пыдряд, аж блішчаць, а кылі троху й рідамі, нічога, пы
80 👁