Я падзьвінуўся к комнытым. Стук-стук-стук у вакно. Баріня пріслухылысь:
— І нам чутна: выіць, выіць уголыс.
Дзед гываріў, што многія відзілі ету бабу.
Халера тады як хваціла людзей ламіць! Схваціць чылавека, скруціць, зьверціць. Столька людзей пыўмірала! Кылі ататруць крапівыю-жыгучкыю. Тапілі баню і ў гырячый бані цёрлі жыгучкыю. Некытырыя пупруўляліся. А многа дужа ўмірала. І ўсё сяредній народ, гадоў па тріццыць.
Дзед гываріў, што як ноч ныстаніць, баба ходзіць і выіць. Зь нядзелю хадзіла. Ён к ёй блізка ні пытхадзіў, быяўся.
СКОРЫ СУД
Пынас Мікіцёнык бедна жыў. Зямлі ў яго було мала. Сім'я быльшая, дзяцей як насыпына. Стыряўся, работыў крепка, а нічога дужа ні було. А еў ён многа, любіў пад'есьць. Толька што там було есьць? Бульба ды капуста.
Паехыў ён раз у луг касіць. Наліў с сабою гырлач мылыка. Як пранюхыла сучка ета мылако. Неік сыдрала зьверьху тряпку. Пыхліптала мылако, гылаву ўсадзіла, а нызад ня выцігніць.
Падбег Пынас, схваціў сучку за хвост і ў праровык як пусьціць:
— Во радзіміц увыгнаў!
Выда буль-буль-буль, і пашлі на дно і гырлач, і сучка.
ВАКУЛА-ШАХЦЁР
Мікілай Вакулін быў шахцёр. У шахтых быў. Браў ён сабе іш Шыряёў жонку, Ріпіну. К яму Вакула езьдзіў ны шахты. Сьміяліся, як рысказывыў. Чудак быў чылавек.
Пріехыў ён туды. Мікілай зыпісаў яго куды нада.
Пыдыйшоў пісырь:
— Ты Іван Цяреньціў?
Тэй дзівіцца:
— Во чылавек: первый раз у вочы ўвідзіў, і знаіць, як зваць. Во ета грымацей!
Ён там троху работыў. У шахты ні лазіў, нывярьху нешта дзелыў.
80 👁