вадою. Ангілы высьпівалі, калек спысалі, сьляпых, бальных. Спасі, госпыдзі, Івана. Амінь.
Другім разым і г. д.
Трецьцім разым і г. д.
АНЕКДОТЫ
ЛУЧЧЫ УСІХ
Пан пыдззываіць бытрыка, даець грошы і гаворіць:
— Зынясі грошы маёй жонкі ў цэрькву.
Бытрак спрашыіць:
— А ікая іна?
Пан гаворіць:
— Іна луччы ўсіх.
Узяў бытрак грошы, зайшоў у цэрькву, пыглядзеў, пыглядзеў і аддаў грошы сваёй жонкі.
Іна ў цэрькві была луччы ўсіх.
УКРАДЗЬ І ТЫ
Жонка гаворіць мужуку:
— Усе крадуць пышаніцу і пякуць булкі. Украдзь і ты.
А мужык ёй:
— Як жа я буду красьць. У другіх ёсьць свыя пышаніца, а ў нас німа. Сьпякеш булык — і зразу увідзюць, што с крадзіныга. Стыдна.
Жонка атвічаіць:
— Ты ня бойся. Я сьпяку такіх булык, што ніхто ні пызнаіць, ці ета яшныя, ці пышанішныя.
ЯК САБАКА ХАТУ СТРОІЎ
Халодна зімою сыбаку. Пакруціцца ў будкі, пабегыіць пірікалелый кругом двыра. Пыгаўкыіць, пыдасьць голыс другім сыбакым. А есьць даюць мала. Усё ўремя есьць хочыцца. У хату пагрецца ні пускаюць.
Ну, рішаіць сыбака, хваціць мёрзнуць, летым абізацільна хату пастрою.
Прідзіць лета. Сонца греіць. Цёпла. Хырашо.
Успомніць сыбака пры хату. Улезіць у каноплі, каб бірнушкі ны хату выбрыць. Ны адну кынапліну пыглядзіць — крівувата, ну другую гляніць — тункувата, а трецьція, што с краю стаіць,— сукувата. А тута муха зы нагу як джыгнець!
76 👁