Абстрэшываннік м. Той, хто засноўвае ніжнюю частку саламянай страхі. Ну во, апстрешывыньнік, калі ён пычаў стряшиць, пры яго i скажуць апстрешывыньнік, a цяперя ўжо ня стрешуць, шыхвірым крыюць, i саломы німа прямэя. Абстрэшываць незак. Засноўваць ніжнюю частку саламянай страхі. Пычынайці-ка вы апстрешывыць пуню, ато пакуля нахлынкыіціся, дык i некылі будзіць лезьць. Калі апстрешывыіш, глядзі, каб роўнінька пулучалыся, каб ні тарчэлі закулькі адзін вышы, другей ніжы. Абстрэшывацца незак. Засноўвацца (пра ніжнюю частку саламянай страхі). Што, само ні апстрешывыіцца, a рукі ты пыкалоць баісься, ну што ж, страшна — ні страшна, a прідзіцца неік брацца. Абстрашыць зак. Заснаваць ніжнюю частку саламянай страхі. Як апстрешыш, тады вісялей работа дзьвьгыіцца. Хату мы хырашо апстряшылі ды зимырызкыў, a c пунію спазьніліся. Абстрашыцца зак. Заснавацца (пра ніжнюю частку саламянай страхі). Не, само ні апстряшыцца, нада лесьвіцу ставіць, несьць прівізкі, закулькі цігаць. У мяне ўремя церьпіць, калі апстрешыцца, тады ŭ ладна. Абстрэшаный, абстрашоный дзеепрым. Хуць апстрешыныя, я i то ўжо рада, трошку ж пычынаіцца работа. Сьнегу як нываліць ны тваю апстряшоныю пуню, i зызімуіць нінакрытыя. Абстрашомшы дзеепрысл. Што толку, што апстряшомшы, a калі ты крыць яе пычанеш. Абступіцца зак. Аступіцца, нязручна ступіць. Апступіўся i нагу чуць ні пыдвярнуў, баліць цяперя. Другей раз апступісься, дык ны адной наге папрыгыіш. Абсяканнік м. Той, хто абсякае. Тута апсіканьніку i дзелыць нечыга, уся сысна голыя. Абсяканніца ж. Во апсіканьніца, тыпаром мыхаіць ня хужы мушчыны. Абтаптыванне н. Абтоптванне. Тута аптаптывыньня ні паможыць, нада браць лупату ды рыськідаць сьнег хырашэнічка. Аптаптывыньня — што, нада аптоўч, утрумбуваць. Абтачыцца зак. перан. гумар. Абжыцда. Во табе i Сьвірідзёнык, аптачыўся, што ніхто зь ім ня згоніцца. Кылі будуць галовымі думыць, апточуцца — абжывуцца, хызяйства троху прідбаюць, чорт іх ня возьміць. Абтопыванне н. 1. Абтоптванне. Ідзі ты ат'етуль c такім аптопывыньнім, ні мішай. 2. Абтрасанне топаннем. Hy ŭ ідуць, грюкыту надзелылі c аптопьівыньнім, што ў вушах зьвініць
Дадатковыя словы
апстўпісься, атетуль, зймырызкыў, стряшйць
2 👁