Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
Траскатаннік м. метаф. неадабр. Балбатун. A якейжа ён тріскытаньнік, хужы пасьледнія бабы! Траскатанніца ж. Дужа тріскытаньніца, як зывядзецца,, дык ня люжыць астынавіцца. Трохрожкі мн. Вілы з трыма рагамі. Лоўкінькія трёхрожкі, імі хырашо сена пыдываць. Памянш. трохрожачкі. Чые ета ў цябе трёхрожычкі, твае ці бацькі твайго? Тружданне н. 1 іран. Цяжкая праца. Канешня, скора i ат Ліксяёнка дажджэсься тружданьня. 2. Пакуты. Як цяжола було глядзець ны яго тружданьня. Тружданнік м. 1 іран. Той, хто цяжка працуе. Ат етыга тружданьніка дажджэсься работы, ныработыіць. 2. Пакутнік. Цяперя ён вешный тружданьнік, з мыладых гадоў астацца біз рукі дужа цяжола. Тружданніца ж. 1. Тая, што дяжка працуе. Я к ваша тружданьніца, верна, горы варочыіць. 2. Пакутніца. Асталыся тружданьніца, ныгарюіцца зь ёю нявестка. Труждацца незак. 1 іран. Цяжка працаваць. Ты ня бойся, сь пятніцы ён пычанець труждацца, толька ні гываріў зь якея. 2. Пакутаваць. А што ж ты думыіш, труждаіцца чылавек, аппечыныя — яно ўсігда дужа балючыя. Трухля м. i ж., трухляк м. перан. Састарэлы, бездапаможны чалавек. Куды такому трухлю йціць. Некуды i ваша трухля зьбіраіцца. Іван — саўсім трухляк, лежч дый памерць толька. Трухлячка ж. Якея мне свадзьбы, кылі я саўсім трухлячка, іду i валюся. Трышчэнне н. экспр. Ламанне. Айдзе ты што хочыш цэлыя найціць посьлі такога трышчэньня. Трышчэннік м. Той, хто ламае. Рызыйшоўся трышчэньнік ні на шутку, ён табе січас усё прясла пірятрысьціць. Трышчэнніца ж. Ты дужа страшныя трышчэньніца. Турмачанне н. экспр. Задурванне. Ныдыідаіць ета турмачыньня, кажный дзень адно i тоя пычынаіцца. Турмачыць незак. экспр. Задурваць. Хваціць вам турмачыць яго. Турмачыцца незак. Задурвацца. Ахотычка ж яму турмачыцца зь імі, сядзіць i нешта ўсюрьёз абЧсьняіць. Тухляццё н. Тухляціна. Выкінь ты ўсё тухляцьцё c клеці, пачысьці хырашэнька. Тыханне, тыхканне н. Біццё (сэрца). Во серца б'ецца, я дайжа ат'етуля чую тыхыньня. У цябе б ні такоя тыхкыньня було, каб столька страху пріняў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атетуля, бецца, трўхлю, трўхля
1 👁
 ◀  / 257  ▶