Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
Расквактацца зак. перан. іран. Расстагнацца, развохкацца. Яе старэй рысквыктаўся на пены, ляжыць i ні злазііць. Распалох м. Спалох, разгубленасць. У рыспалохі пан пыціряў грошы, а тэй ня будзь дураком пыдняў i нікому ні скызаў нічога. Распуціца ж. Разводдзе. Скора распуціца, нікуды с хаты ня выпыўзіш. Рассаліванне н. Растварэнне солі ў вадзе. Сыпні-ка ты хырашэнька солі, ато тваё рыссалівыньня пасьці ня чутна. Растрэсца зак. 1. Растрэсціся. Ношку нёс, а сена рыстряслося, яны па сьледу, па сьледу i пряма к яму на двор. 2 перан. жарт. Нарадзіць. Твыя нявестка, знаць, скора рыстрясецца, будзіш унука нянчыць. Растулмачыванне н. Тлумачэнне. Нічога ён ні пыняў с твайго русту лмачывыньня. Расхаджываць незак. Прыводзіць у нармальны стан хаджэннем (пра нагу пасля супакою, хваробы). Ныгаяк замлеіць, тады яе рысхиджывый. Расхадзіць, разайціць зак. Прывесці ў нармальны стан хаджэннем (пра нагу пасля супакою, хваробы). Нешта як зьдзелыіцца ў нагу, ні ступіць, пакуля рысхаджу яе, намучыюсь. Думыіш„ лёхка мне ногі рызыйцщъ, сколька ныкавэнчуся, пакуль прілаўчуся троху калдыбыць. Родный прым. Ураджайны (пра поле, сорт збожжа). На родным полі што ні пасей, вырысьціць, бяс хлеба ні астанісься. У мяне раншы быў дужа родный ячмень, я пряма асыпаўся. Руб'е н. зб. Лахманы. Выкінула б троху руб'я, у цябе б у сундуку пысвыбаднела. Рухава прысл. Жвава, спрытна. Ты ішчэ рухава илавелісься, табе ні біда. Памянш. рухавенька. Глянь-ка, як Іваніха рухавінька бегыіць, паспробый спраўся зь ёю. Рыжыць незак. 1. Фарбаваць у рыжы колер. Ці ні зьбіраісься ты свае рубашкі рыжыць? 2. Здавацца рыжым. Мне етый мыціріял неік рыжыць, а табе як? Рытатуй м. Някемлівы чалавек, дурань. Каб ён ня быў рітатуй, дык ба i ў яго можна було цёлычку ўзяць. Узмацн. рытатуіна. Удаўся рітатуіна, ні найціць зь ім, ні пыціряць. Павеліч. рытатуішча. Во яшчэ айдзе рітатуішча, як зь ім ужыць можна! Рытатуйка ж. Абея яны рітатуйкі, толку ні c адною ні найдзіш. Памянш. рытатуечка. Ладныя рітатуічка, нічога ні скажыш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

распўціца, рубе, рубя, рысхаджў, рысхйджывый, рітатў, рітатўй, рітатўйкі, рітатўіна, рўб'я
1 👁
 ◀  / 257  ▶