так i ладна, коні стыяць. 2 перан. Прывязацца. Як npiсьцябнецца, ты ат яго ні ацстаніш. Прысцябнутый дзеепрым. Толька што прісьцябнутый хлясьцік, ён атарьвецца пы дарогі. Прытукаць зак. Прымусіць настойлівымі патрабаваннямі. Чуць прітукыла свайго пайціць лашчынкі выкысіць, каб скот ні пытыптаў. Прэжч незак. Пражыць, пячы. Ты, я віджу, дужа лоўка ўмеіш пряжмо прежч. Пряглі сала i ўсю скыураду спалілі. Пудавік м. Гіра вагой у пуд. Ны задоўку пудавьк нывязывылі i апускалі у Сьвятоя возера — i ні дысталі дна. Памянш. пудавічок. С пудывічком гуляіць як с цацкыю. Пук м. Сцябло шчаўлю. Дзеці пукі ірвуць, лупюць i ядуць; як мыладэя, яны смашныя. Пунцыр м. Пухір. Рукі ўсе пунцурямі, дужа крепка аппёкся. Памянш. пунцырок, пунцырочак. Пунцырькі нейкія пашлі na целу. Малінькія пунцурёчыкі красьнінькія пывыскакывылі ны плічах. Пуціць незак. метаф. Вучыць, павучаць, настаўляць на правільны шлях у жыцці. Каб ты на што добрыя пуціла мальца,, дык ба толк быў. Пучэнне н. метаф. Павучанне, настаўленне на правільны шлях у жыцці. Ніякыя пучэньня ды яго ні даходзіць, нічога ні ўдукуіш. Пылінь! выкл. Выгук для адганяння куранят. Пылінь сь сянец! Пылінь клюваць у карыццы! Пырсканнік м. Той, хто пырскае. Дапырскыіцца, што пыбягіць зарёўшы етый пырскыньнік. Пырсканніца ж. Січас ты, пырскыньніца, сыма ўся будзіш мокрыя. Пярвак м. Першакласнік. Пірвакоў доўга ні дзіржаць у школі, троху паўчуць i атпускаюць. Памянш. первачок. Ета пірвачок мой бягіць іш школы, сёліта первый раз пашоў. P Рагацюля, рагацюліна ж. Сукаватая палка, палка з развілінай. Апсякі рыгацюлю, a тады пілою пірярежым. Носюцца з рыгацюліныміt ішчэ вочы пывыпарівыюць адзін другому. Памянш. раганюлька, рагацюлінка. Нашто табе ета рыгацюлька, што ты зь ёю зьдзелыіш? Пупаў нейкыю рыгацюлінку i зубуўляіцца. Павеліч. рагацюлі
Дадатковыя словы
прісьцябнўтый, прітўкыла, ўдукўіш
2 👁