Нашыварат прысл. экспр. Наадварот. Што ж ты нашывырыт tyeiKi пыпрішываў у пулушубку? Недавуздак м. Аброць без повада. У мяне ну крючку вісеў нідавуздык, ці ні ўзяў яго хто. Памянш. недавуздачак. Акуратный нідавуздычык пашыў. Недаганяный, недаганятый дзеепрым. 1. Нявыараны. Канцы нідыгыняныя кылы аборка асталіся, нада жжынаць бульбоўнік, туды c плугым ня ўлезіш. A ішчэ нескылька нідыгынятых грядык тарчыць. 2. Неакучаны. Ты што, нідыгыняныю бульбу хацеў у лета кінуць? У такова хызяіна нідыгынятыя бульба можыць астацца. Ненаеднік м. асудж. Сквапны, ненасытны чалавек. Я такім нінаеднікым ня буду, як твой браціц, тэй усё ні ныгрябецца i ні ныхвытаіцца. Ненаедніца ж. Зыдылася нінаедніца i дзяцей к етыму прівучаіць, яны тожа, што ні пупадуць, цягнуць. Несмышлёнуш м. Праставаты, неразважлівы хлапчук. Каб жа нісмышлёнуш дзелыў, дык што зь яго возьміш, ато ж узрослый чылавек! Неўзадаўга прысл. Неўзабаве. Пад'ехыў Ірмачонык, a ніўзадыўга усьлед за ім i Цімка бягіць. Нявырушнасць ж. Невыгоднасць. Цяперя нечыга тулкуваць пры нявырушнысьць, дыгыварівыўся, дык нада браць, ты чылавека пыдвядзеш. Нязграйства н. Неакуратнасць. Не, мыя сьвякрова нізграйства ні любіла, усё старыга грызла, што грязь у хату носіць. Нямтурнік м. зневаж. Глуханямы або глухі чалавек. Зы маімі табе нечыга глядзець, луччы свайго нямтурніка глядзі. Нямтурніца ж. Разьві с тою нямтурніцыю пыгаворіш пра што-небудзъ. Няўдоба ж няўдоб'е н. Няўдобіца. Ад былъшыка нічога зімля, а дальшы пышла няўдоба. У іх дзяреўні многа няўдоб'я, там ні пашыцца, толька скот пасуць. Няўладна прысл. Не даспадобы. Табе ўсе ніўладна дзелыюць, адзін ты хырашэй за ўсіх. Няўладный прым. Такі, які не можа дагадзіць. У цябе самый ніўладный Кіряёнык, а тады ўжо я. Няўмесный прым. Не сумесны. Пакуля мы пріехылі, тэй дзьвері ў бані зьняў, дзьвері былі няўмесныя, ён адзін вешыў. Няўцерп м. Нецярпенне. Нешта вас дужа няўцерп сяньня рызьбіраіць, нада ішчэ пагресьць нямнога. Няўшломаный, няўшломканый прым. Не стомлены
Дадатковыя словы
нямтўрніка, нямтўрніцыю, няўдобе, няўдобя, нідавўздык, нідавўздычык, падехыў
4 👁