сьвердлівыць, а ты гатоў кылячкі зыбіваць. Насвердлівацца незак. Насвідроўвацца. Сьвярдзёлычык войстрый, дык хырашо насьвердлівыіцца. Наскаваць зак. Нацкаваць. Ета ж тыкая гадысьць, што, хочыш, сыбаку нускуець. Наскратываць зак. Накласці вельмі многа, высока. Пылацён у сундук ныскрятывыла ны дваццыць гадоў, толька хто імі папользыіцца. Наскубцца зак. 1. Стаміцца або здаволіцца скубучы. Што ты, ужо наскубся, што аддыхаіш? 2. Напасвіцца. Аўцам ны харошый траве нядоўга наскубцца. Нечыга крічаць, січас можна наскубцца, дык ты жджэш, што ў карзінкі прінясуць. Наспаный дзеепрым. Заспаны. Выйшыў, вочы ныспаныя, i ня відзіць, што мы тута сядзім. Настояць зак. Настаяць, ператаварыць у гной (пра падсцілку). Карова ужо настоіла троху гною. Настрашыць зак. Пакрыць страху. А ты красіва ныстряшыў пыд грябёнку. Глядзі, настрешыш як зря, будзіць хуць пірікрывай. Настрашыцца зак. Стаміцца, крыючы страху. Ныстряшыўся мой работнічык, ужо лезіць аддыхаць. Насунуць зак. Закрыць неба хмарамі. Цэлый дзень так: насуніць, a тады разгоніць. Насунула, насунула, січас хляніць дождж. Насухамятку прысл. Сухама. Hi було нам уремя ждаць заўтріка, нусухумятку піріхвацілі i пабеглі. Насяродку прысл. Унутры. У мяне доўга балела нысярёдку, а тады неік само пы сабе прайшло. Буваіць, як зыпякець нысярёдку! ' Наталаваць зак. Моцна натаптаць. Сколька яны чаго нутулувалі, етыя бысякі. Наталавацца зак. Натаптацца. Сяньня ім будзіць раскоша нутулувацца, ныталуюцца дык ныталуюцца. Наталаваный дзеепрым. Што я зь імі зьдзелыю, я прішла, дык ужо було нутулувана. Натапторываць незак. экспр. Намешваць, накладваць у адну пасудзіну;. Hi нада усяго ўмесьці нытапторівыць, адзьдзельна ў місычкых пыстаў. Натапторывацца незак. Намешвацца, наклададца ў адну пасудзіну. Я віджу, як у цябе нытапторівыіцца. Натапторыць зак. Намясіць, накласці ў адну пасудзіну. Нечыга ў міску нытапторіла, яешню жжаріла, пыставіла ны краёк, хто йта пойдзіць ны краёк браць тую яешню. Натапторыцца зак. 1. Намясіцца, накласціся ў адну пасудзіну. У цябе нытапторілы
Дадатковыя словы
наскўбся, наскўбцца, насўніць, ныталўюцца
1 👁