Hi пыказывый свае кріньдзядзюлІ, усе ўжо нагледзіліся на іх. Крынішлівый прым. Крынічны. У раву пут кустамі дужа крынішлівыя места, усё вадою прапітына i дужадужа выда халодныя, нійдзе ні станіш босыю нагою: ня выдзіржыш. Крыўдліва прысл. Пакрыўджана. Мне кріўдліва Клаўдзя выгыварівыла, што я ні так скызаў пры яе сына. Крыўё н. зб. Крывыя палкі, дрэвы i інш. Айдзе тута будзіш выбіраць, худзь ба кріўя якога нывазіць, пірібярецца, складзецца, будзіш бяз горя зіму сядзець. Крыўлянне н. перан. Няўклюдная хада. Нічога хлопіц, ну як глянуць дзеўкі ны яго кріўляньня, дык ні адна зь ім іціць ня хочыць, ногі ў яго крівенныя, крівенныя. Крыўляць незак. перан. Няўклюдна ісці. Зірні-ка, ты луччы відзіш, ці ні ваш вогірь ета кріўляіць, верна, ат Мархвіных бягіць. Крыўнуць зак. Гіайсці (пра крываногага). Быйстрінька кріўнуў у праву лычык, пакуля мы агледзіліся, яго ўжо i сьлед прастыў. Крычанне н. Крык. А што б я крічаў, хто тамыцька маё крічаньня пачуў ба. Крышануць зак. Пакрышыць, падкрышыць спяшаючыся. Мулувата, жыдзінькыя капуста будзіць, нада б яшчэ трошку крышануць. Крышануцца зак. Пакрышыцца, падкрышыцца. Hy кылі ні хваціць, крышанецца яшчэ, кычанчык у сенцых ляжыць на століку. Крышанутый дзеепрым. Большы ні нада паткрышывыць, вун крышанутыя быракі ў латычкі стыяць. Крэпкасць ж. 1. Моц, сіла, устойлівасць. У цябе ішчэ крепкысьці многа„ такей аборычык i зу пуўдня скасіў. 2. Моц, высокая канцэнтрацыя (пра спіртны напітак). Не, ні гыварі ты, крепкысъцъ тута ёсьць, сьлязінку вышла, a ў гылаве зукружыла. Крэханне н. Гучны трэск. Мы пачулі крэхыньня, дык ці ета ж ба хто падумыў, што такую вербу зломіць. Крэхаць незак. 1. Ламаць з тучным трэскам. Ах вы, найшлі сабе гульню каноплі крэхыць, i ты ім маўчы. 2. Ламацца з тучным трэскам. Глядзі, глядзі, ліпа ўжо крэхыіць, січас пыляціць. 3 перан. Звальваць (пра хваробу). Балезьня іна як уваліцца, крэхыіць людзей пыдряд біз разбору, ці малый, ці бальшэй — ні глядзіць, Крэхацца незак. 1. Ламацца з тучным трэскам. Буря нейкыя пытхвацілыся, дзерівы гнуцца, ажно сучча крэхыіцца. 2. Моцна стукацца. Пынас як ідзець, i крэхыіцца
Дадатковыя словы
кріўнўў, шанўтыя
1 👁