Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
пеннічак. A крупеньнічык ты мой, січас увальлю, ніхай пыкіпіць адну мінутычку. Крупенніца ж. Тыкая ўжокрупеньніца зыдылася„ кажыцца б, нічога болыйы i ня ела, варі ёй кажный дзень крупеню i ні знайся. Крупіна ж. перан. Малы кавалак (звыч. мяса, сала). Хуцъ крутну затыўкі ўкінь, дык ня тоя, што нішчымныя. Крута прысл. перан. Складана i цяжка. Крута яму прішлося ў Пустынных, каб трошку, дык ба ладна пупала. Крутка прысл. Спрытна, шпарка. Ён як мяшок, крутка ні паверніцца. Маша крутка работыіць, ізыком малоць ня любіць. Памянш. круценька. Тута некылі сядзець, нада круцінька шывяліцца. Круцень м. i ж. Круцель. Што зу круцень чылавек,, усюдых накруціць! Круцень баба, а ты ёй ны кажным словічку веріш. Круцяшчый прым. Распусны. У мыладосьці была дужа круцяшчыя, а тады ўзілася за вум. Такей круцяшчый маліц, рыссыбачыўся, нікога ня слухыіць. Крушыніна ж. Асобнае дрэўца крушыны. Ладныя крушыніна сядзела ў аборку, ды нехта высік. Памянш. крушынінка. Крушынінкі зрезыў ны кіёк гуляць у куля. Крывагуб м. 1. Чалавек са скрыўленым ротам. 2 перан. іран. Капрызнік. Тэй крівагуб надмецца як мыш на крупы, што поцступу к яму німа ніякыга. Крывагубка ж. 1. Жанчына са скрыўленым ротам,. Ай, ці крівагубку захочыць браць. 2. Капрызніца. Якім яны хлыпцам нада, крівагубкі вашы, во так i прысідзяць кріцыю адны, ніхто іх ня возьміць за тэй замуж. Крывалітный прым. Кровапралітны. Ен у такіх крывалітных быях быў, што с comi пяць чылавек астывалыся. Крывасць ж. перан. Капрыз. Ты крьвысъць сваю ні пыказывый, ня дужа іна каму аньціресна. Крывенный прым. Вельмі крывы. Лым'я крівенныга прівязьлі машыну, зь ім пакуля упыряччысъся, нубуйтуісься. Крывіліна ж. 1. Крывое палена. Каб ні пірярезылі пысярёд, мы б ету крівіліну ні дывязьлі, пірякруціцца ўніз пузым i чыпляіцца зы зямлю. Памянш. крывілінка. Такую крівілінку нікуды ні паложыш, толька на дровы піріпіліць. 2 метаф. груб. Нага. Ладна ўжо, віджу, што сыпагі ны крівыіны ныцягнуў. Крывілы мн. метаф. груб. Ногі. Чукавей пыднімай свае крівілы, к цёмныму ні дыпляцёмся. n
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крівагўб, крівагўбку, крівагўбкі, крўцінька, лымя
1 👁
 ◀  / 257  ▶