Котаў прым. Каціны. Тута котыва работа, відзіш, кыкытамі драў тряпку, хацеў у гырлач улезьць. Коткій прым. Такі, які добра коціцца. Абручыкі етыя коткія, дзеці іх цэлый дзень кытаюць. Коўраціна ж. Дэталь коўрат. Кылы ясіня вылялыся коўрыціна, нехта пыдыбраў. Памянш. коўрацінка. Атвалілыся коўрыцінка, нада було б што-небудзь прібіць. Краец м. Акраед. Пыкладзі краіц у кашолычку, кусочык сала вазьмі, зьясьцё за дзень. Памянш. крайчык, крайчычак. Гаворіць, нічога ня буду браць, атрезыў крайчык піряпечкі, ну ніхай, у лаўкі што-небудзь купіць. Хлеба крайчык, каб быў сын Мікілайчык. Hy ці вы такім криичычкым пыд'ясьцё, болыйы реж. Край м. Край, бераг. Памянш. краёк, краёчак, краюшок, краюшочак. / гляджу курей, i краёк ячменю пылажылі, айдзе ты іх угледзіш кажныю мінуту. Што ты ны краёчыку месьцісься, сядзь як нада, места хвытаіць. Я зыйшла ў хату, ён сядзіць ну круюшку, у мінуту можыць хряпнуцца сь печы, тады дзелый што хочыш. Hy ніхай нямножка зыляпын, a круюшочык етый нічым ні атмыіш, так ён i астаніцца. Крамсанне н. перан. Тузанне, шкуматанне. Відна, мала табе Яшкіныга крімсаньня, яшчэ зыхацеў. Крамсаць незак. перан. Тузаць, шкуматаць. Зывалюць i крімсаюць яго каленкымі, а ён толька пыхціць. Крамсануць зак. Тузануць i ўдарыць аб зямлю. Як крімсанець яго аць сябе, тэй чуць пыдняўся, eo дычыпляўся. Крамсануцца зак. Ударыцца ўпаўшы. Я відзіла, як ён крімсануўся, ну, думыю, усё, каюк,— не, гляджу, пыднімаіцца. Крамшчык м. Прадавец у магазіне. У нас Піліп Мікіцёнкыў троху работыў крамшчыкым, у яго нідыстача пулучылыся, пыкрьіваў троху. Пірід вайною крамшчыкым у Рылыўшчыні быў Чайкін зь Зяціцы. Крамшчыца ж. Наша крамшчыца дужа ні сьпяшыць, замкнець i пышла часы на трі. Крандзялём прысл. іран. Вельмі нізка, крута. Пірід Мархвыю сагнецца кріньдзялём i пашоў ізыком лыпытаць: ла-ла-ла. Крант м. Кран. Быгата хвацеру апставілі, усё на месьці, на кухні кранты, выда цякець i халодныя, i гырячыя, хырашо жывуць. Памянш. кранцік. Во тута криньцік каб прідзелыў, i цікла б выда. Красівець незак. Прыгажэць. Ты ні стареіш, a, ныбарот, усё крысівеіш i крысівеіш дзень аты дня. Красівецца
Дадатковыя словы
крййчычкым, крйнь, круюшкў, нўўся, пыдясьцё
1 👁