гыталі як дурука якога, ці можна ж було йціць зы якейто нішчасный кусок вярёўкі. Абрагатаный дзеепрым. Увідзіш, сам увідзіш, што пойдзіш як пымяло якоя, абрігытаный.
Абрасціцца зак. Звярнуцца. Нада було б г дыктырам абрасьціцца, балезьню зупускаць нілізя.
Абрасяніваць незак. Намочваць у расу. Ты пыткысайся вышы, ні нада калошыкі абрысянівыць. Абрасянівацца незак. Намочвацца ў расу. Чаго табе січас іціць абрысянівыцца, ніхай трошку абветрііць. Абрасёмшы дзеепрысл. Неткуль прішлі абрасёмшы чуць ні па поіс, ні гаворюць, айдзе былі.
Абрашчываць незак. Загадоўваць (пра валасы). Ужо і Лісяёнык абрашчывыіць быраду, во будзіць вогірь. Абрасціць зак. Загадаваць (пра валасы). Што йта за хлопцы цяперя сталі, борыды абросьцюць, ходзюць як с пымілами.
Абсаленый дзеепрым. Запэцканы тлушчам. Зьдзівай апсаліныя штаны, куды ты ў такіх пойдзіш.
Абсвоіцца зак. Асвойтацца. Сколька тута кароў, яны скора апсвоюцца. Яны лісавыя дзеці, зразу апсвоіліся.
Абсевяраць незак. Абветрываць. Відзіш, як рукі апсівіряіць, што выбігаіш з мокрымі, яны мароз ня дужа любюць. Абсеверацца незак. Абветрывацца. Пысярёд зімы неік ні так, а пыд вясну ух апсівіряіцца ліцо, высыхніць і пычало шулушыцца. Абсеверыць, абсевярыць зак. Абветрыць, абсіверацць. К вясьне ліцо як апсевірііць, ажно шулушыцца пычынаіць. Усё на полі, на ветрі, гной вазіць даецца, ліцо апсівяріць к марту, і мазыньня ні пымыгаіць. Абсеверыцца, абсевярыцца зак. Абветрыцца, абсіверацца. Гаворюць, як ідзеш зімою на вецір, нада шчокі вызіліным трошку пымазыць, тады ні апсевірюцца. Як якоя ліцо, у аднаго усю зіму на ветрі, ны марозі і нічога, а ў другея — у хаці будзіць сядзець і апсівяріцца. Абсевераный, абсевяроный дзеепрым. Ты пыглядзі, якея апсевіріныя губы ў Томкі, верна, з Валодзькым цулувалыся ны марозі. Разым работыім, у яе ліцо апсівярёныя дужа, а ў мяне ні так.
Абсініванне н. Вымазванне ў сіняе. Дам яму апсінівыньня, выкінь саўсім, у ямку зынясі, ато ён пызадзелыіць усё чыста.
Абсініваць незак. Вымазваць сінім. Ета ж твыя новыя рубашка ўсё бяльлё апсінівыіць. Абсінівацца незак. Вымазвацца сінім. Як сухая куртка, нічога, а ац сырэя апсі-
79 👁