Абмякініваць незак. Засмечваць мякінай. Hi абмякінівый касьцюм, надзень што-небудзь старінькыя. Абмякінівацца незак. Засмечвацца мякінай. Hi налезу я туды абмякінівыцца, яны самі усё упыряччуць. Абмякініць зак. Засмеціць мякінай. Пулушубык абмякініў, ідзі аптрясіся, у хату мякіны ні нясі. Абмякініцца зак. Засмеціцца мякінай. Абмякшіўся, сыгнаў ахоту, палезіш яшчэ ці не? Абмякіненый дзеепрым. Пыглядзі, якей ён абмякшіный, дайжа вачэй ня відна. Абмякчэць зак. 1. Памякчэць, аблегчы (пра пухліну). Пухліна абмякчэла i паменшыла, троху праходзіць. 2 перан. Зменшыць злосць. Усё кіпяціўся: я так жыць ні хачу, ня буду! — a тады малу-пымалу троху абмякчэў. Аборына ж. Асобная абора. Вісела во тут аборіна, сам учора вешыў, a сяньня як згарела айдзе-то. Памянш. аборынка, аборыначка. Якую аборінку пупаў ды ŭ пытпіряжыся, бульбу выбіраць — ні ны свадзьбу. Тут i над а кусочык аборінычкі зывізаць, дык i тае ж німа пуд рукамі. Абпадаць зак. Апасці (пра яблыкі, грушы i інш.). Раз аппадьілі, ета ш чырьвямі, цэлыя яблыка будзіць дзіржацца, пакуль ні пасьпеіць. Абпаіваць незак. Даваць піць звыш меры. Цялёнычка нілізя аппаівыць, асобінна крошышныга, луччы ніхай гыладней пабудзіць. Абпаіць зак. Даць піць звыш меры. Кыня тожа можна аппаіць, калі паіць зразу посьліцяжолыя работы, гырячыга. Абпаласкыванне н. Абмыванне чыстай вадой. Я віджу, якоя ў яго аппыласкывыньня: грязь пы ліцу разьвёз. Абпаласкываць незак. Абмываць чыстай вадой. Скарей аппыласкывый рукі ды за стол садзіся. Абпаласкывацца незак. Абмывацца чыстай вадой. Ты як станіш аппыласкывыцца, дык цябе трудна дыждацца. Абпаласкаць, абпаласнуць зак. Абмыць чыстай вадой. Тряп'ёета аппылашчы троху ды ўськінь ны вярёўку. Аппыласьш рукі, яны ў цябе дужа пыльныя, вадою пряма з бочкі. Абпаласкацца, абпаласнуцца зак. Абмыцца чыстай вадой. Пыдажджы, так нілізя іціць у хату, нада ны дваре аппылыскацца. Некылі було дужа мыцца, аппыласнуліся троху ды скарей ныдзівацца. Абпаласканый, абпаласнутый дзеепрым. Усё аппылысканыя ляжыць ны скамеічкі. Ну што ты, я ж аппыласнутымі рукамі бяру. Абпахыванне н. Акучванне бульбы. Я б яго c такім аппахывыньнім палкыю б с поля туріў, пыхаў, як рукі ні
Дадатковыя словы
аппыласнўліся, аппыласнўтымі, тряпёета
2 👁