Закаютак м. Куток, зацішная мясціна. Быў нічога зыкаютык зы Мшарыю, скот усігда на дзінь ставілі. Памянш. закаютачак. Прістоілі ў зыкаютычку, доўга ні стыялі. Заквактываць незак. Пачынаць квактаць. Чмирінькыя зыквиктывыіць, яе можна будзіць пысадзіць ны яйцы. Заквохацца зак. перан. Заенчыцца, змучыцца ад енкаў. Адарка заквохылыся сы сваімі ныгамі, быляць, ня можыць ступіць, a дзелыць хуць пы хаці нада. Закепнуць зак. Заняпасці канчаткова. I засьлеп, i закеп, ні жыціль ні радзіціль, толька што душа ў целі ішчэ тряпечыцца. Закормленый дзеепрым. 1. Вельмі сыты, тлусты. Хто з мыладых гадоў закормліный, таму i ў старысьці нічога ні прістаець. 2. Худы, высахлы ад дрэннага харчавання. А чаго ж ён у цябе такей закормліный? Закроіць зак. перан. Заламадь (цану). Знаіш, сколька ён закроіў зы свае гнілушычкі? Закрымзазоліць, закрымзазуліць, закрымзазольнічаць, закрымзазульнічаць зак. Пачаць рабідь нязграбна. Узноў зыкрімзазоліла c цубулію, а ну яе, с такою работыю. Як зыкрімзазуліць, у тэй ба бок ні глядзеў, кажыцца. Пыдзікуйсь ны яе работу, січас узноў зыкрімзазольнічыіць. Нешта зыкрімзазульнічыла, во ўжо работка, як у лесі рысла. Закрымзазоліцца, закрымзазуліцца, закрымзазольнічацца, закрымзазульнічацца зак. Зашыцда пры нязграбнай рабоде. Тута ŭ работы столька, умелый ба чылавек скора зьдзелыў, a йна зыкрімзазолілыся. Ты ўжо i з бырыкамі зыкрімзазулілыся, тута ны два часы работы пачысьціць іх, абрезыць. Ніхай іна хуць у хаці трошку паччысьціць, ато ŭ тут зыкрімзазольнічылыся. Вы тута, знаць, саўсім зыкрімзазульнічыліся, Закурбокываць незак. Сцягваць (ніткамі). Hi зукурбокывый дужа, тут лапічык нада, так ні зыцягніш. Закурыцца зак. Закурэцда, закапдідда. Комін патрошку прадымлівыіць, i зукурыыся столь, нада було б к прызьнікым білянуць. Закуромшы дзеепрысл. 1. Закурыўшы. Яны мінутку пыстыялі зукурёмшы i рызыйшліся. 2. Закурэўшыся. Aŭ, грубычка дыміла, уся хата зукурёмшы. Залалакаць зак. Загаварыць гучна, шпарка i незразумела. Hy іх к чорту, каб я друзей раз пашоў спрашывыць, як зылылакыла нешта, я дайжа ні пыняў, ідзі сам, кылі хочыш
Дадатковыя словы
зыквйктывыіць, зыкрімзазўльнічыла, зыкрімзазўльнічыліся, зыкрімзазўлілыся, зыкрімзазўліць, чмйрінькыя
1 👁