Дужа зываднэй быў чылавек, чуць адно слова ні пы яго, січас узгаріцца.
Завальніць зак. Забараніць. А хто яму зывальніць паехыць? — ён вольныя птушка, куды зыхацеў, туды й пыляцеў.
Завідлівасць ж. Зайздрасць. У цябе завідлівысьці дужа многа. Як ён с такою завідлівысьцю жыць будзіць.
Завідываннік м. Зайздроснік. Што я зьдзелыю, кылі ён такей завідывыньнік урадзіўся. Завідыванніца ж. А ты ўсігда была завідывыньніца, як мама.
Загнецце н. Загнет. Усё загнецьця зыляпына нейкім цестым. Пыдмітай абрезкі пыдз загнецьця, укінуцца ў печ. Памянш. загнеццікa. Прібраць нада загнецьціка, к яму ні пыдыйціць і ў печ ні пыставіць нічога.
Заграбляць незак. Губіць. Нейкыя нічылавечыскыя натура была ў Хадоські, іна пряма зыгрыбляла сваіх нявестык.
Задавастый прым. Такі, які любіць выхваляцца. Каб ня быў такей зыдывастый, і Танька аць цябе ні атвырачывылысь ба.
Задрынчэць зак. Рэзка забразгаць. Хто там у сенцых лазіць, вёдры зыдрынчэлі ці што? 2 метаф. груб. Пайсці, пабегчы без аглядкі. Кылі хвачу кол, кылі путурю, ты ў мяне зыдрынчыш біз аглядкі, будуць табе і зяці, і свадзьба, і ксьціны разым палучыш.
Зады мн. Самая далёкая частка палёў. У зады гной вазіць далёка, тама ўсігда ўрыжаі нібальшэя.
Зажаць зак. перан. жарг. Прысвоіць, утаіць, праявіць сквапнасць. Ён мой ножычык найшоў і зыжаў. Глядзі, пупадзець ім у рукі, такім зыжаць нядоўга. Зажацца зак. Прыбядніцца, праявіць сквапнасць. Ці ў іх німа за што харошыю апстаноўку купіць, зыжаліся, іна дрыжыць ныт кажныю капейкыю.
Зажмаць зак. Заціснуць. Тут во нада б кряпчэй зыжмаць, упоріны шытаюцца. Як зажмець пальцы, тады пыпішчыш. 2 перан. жарг. Прысвоіць, утаіць. Ён скуп, як бацька, зажмець, ат яго ты нічога ні палучыш. Зажмацца зак. Заціснуцца. Я ж табе зразу гываріў, што зажмецца і нікуды ні паверніцца. Прыбядніцца, праявіць сквапнасць. Столька ўсяго ныкрятына, а зыжмаўся, ні пазычыў дзісяткі. Зажматый дзеепрым. Заціснуты. Ого, тута зыжмата дужа крепка, пыдвырачывыць нада вагою.
Зазліць зак. Раззлаваць, выклікаць злосць. Ныпрасна
79 👁