Сучаснае народнае слова (1988). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 257  ▶ 
пасьпеюць выбрыцца, другея коцюць. Датрахтавацца зак. Дасягнуць у частаванні пэўнай мяжы. Нілізя быць такою рыськідною, дытрахтуісься, крошкі расходыіш усе, а летим сила будзіш бегыць пы бызару, купляць, нада пыдбірігацца троху. Датропкі мн. жарт. Заканчэнне трапання ільну. A што, калі-то i датрёпкі празьнік быў, знаіш, як уваб'есься кажный дзень, пыстыяўшы c тряпышкыю, рукі аттрясеш. Датрудзіць зак. Навярэдзіць. Рука ішчэ слабыя, дужа ні хвытайся зы работу, датрудзіш посьлі такіх ран, што ні датронісься ні да чога. Датрудзіцца зак. 1. Дапрацавацца да знямогі. У дзяреўні склаўшы рукі сядзець нілізя, тут датрудзісься, што ні за што ня возьмісься, тады ўжо ляжы. 2. Дагіакутавацца. Як чылавек датрудзіцца, яно відна: жаўцеіць, вочы зыкатыюцца, толька дышыць, дышыць, саўсім увесь дзелыіцца. Датруняцца зак..неадабр. Дашвэндацца. Ды чаго етый чылавек дутруняіцца, пряма ні знаіць, куды дзі&ацца ад гультайства. Датрупехнуць зак. Дагнісці да стану трухі. Хваціўся я, думыў, с тых палычык выбрыць што-небудзь можна, a яны саўсім дутрупехлі. Датрупехлый дзеепрым. Сыбяріця дутрупехлыя шальлё, айдзе тыпаром цюкніця, айдзе піряломіцца, складзіця паць сьценку, пацсохніць, дык у печ укініцца. Датрылюдзіць зак. асудж. Дайсці ў балбатні да малаверагоднага. Яны ўжо дытрілюдзілі, што Мікілаіхін сын зьбіраіцца к Танькі ў зяці,— во ізыкі нізыбарсывыныя, якея толька лухты ні прідумыюць. Датрылюдзіцца зак. Дабалбатацца. Ты ўжо сыма ні знаіш, ды чаго дытрілюдзісься c падругымі ca сваімі, ці (вы былі ў тым Чарнілыві, ці знаіця вы дайжа, айдзе яно. Датрысціць зак. 1. Паламаць да канца. Сыбакі талуюцца кажный дзень, датрысьцюць кынапелькі, свайго прівяжы, а тых прутурі палкыю. 2. Дасукаць (ніткі). Hi кідай, сяньня дытрысьці ніткі, я ранінька ўстану i буду ніт дзелыць. Датрысціцца зак. 1. Паламацца да канца. Прібраць ты ня хочыш, пыд ныгамі датрысьцюцца палычкі, зь іх ба ішчэ можна було на леску выбрыць. 2. Дасукацца (пра ніткі). A цэлы будуць твае ніткі, калі пазьней датрысьцюцца. Датрышчаный, датрышчоный дзеепрым. 1. Паламаны да канца. Быў ладный асіньнічык засеў, дык скот пусьцілі, увесь датрышчын. Проса дытрышчона саўсім, нада пызыбиваць тваіх шчанкоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

датрўдзісься, датрўдзіцца, датрўдзіш, дытрахтўісься, пызыбйваць, талў, увабесься
1 👁
 ◀  / 257  ▶