выюць. ён ужо только, сымаго чорта ні абгладжывыў. Абгладзіць зак. Дабіцца прыхільнасді падлізлівымі паводзінамі. Работыць ня дужа хочыцца, дык стыряюцца нычальства абгладзіць. Ты відзіш, як Сідыріняты абгладзілі брігадзіра? Абгладзіцца зак. Дазволіць абысці сябе, паддацца на падлізлівае абыходжанне. Ікімёнык абглидзіўся i цяперя у іхніх руках цёплінькій сядзіць, ні стріпянецца. Абгладжаный дзеепрым. Я зразу, сь первых слоў пыняў, што ён абглиджыный. Абгойзаць зак. неадабр. 1. Абгойсаць. Дужа яны тэя грібы глідзяць, ім каб толька лес абгойзыць. Якей іх сон возьміць, за ныч усю акругу абгойзыюць, пакуль вічарінку найдуць. 2. Абабіць, абсунуць. Увесь бок стога абгойзылі, пупруўляць нада, узьлезуць, a тады зьіжджаюць — куўзаюцца. Абгойзаный дзеепрым, 1. Абгойсаны. Лес так абгойзын, жывэя травінкі ня ўвідзіш. 2. Абабіты, абсунуты. Пыстыялі мы, пыглядзелі: копы абгойзыны, пырызьбіваны, — ну, каб каторыга пупаў, засек ба пугыю. Абгоцаць зак. перан. неадабр. Абабегаць. Глядзі за ім, зыстыўляй учыць урокі, ато яны як сыбяруцца кучыю, усё зубуваюць, ім ні да ўчэньня, пакуля абгоцыюць усё кругом. Абгыцаць зак. перан. іран. Аб'ездзіць, абабегаць. Ён тута ўсё кругом абгыцыў, дайжа зы Сажом пубуваў,— нійдзе пытхыдзяшчыя кыравёнкі ні пупыдаіцца. Яны белый сьвет абгыцылі, нійдзе дырмавога хлеба ні даюць. Абдрыпа, абдрыпка м. i ж. зневаж. Асоба ў абшарпаным, брудным адзенні. Ходзіць абдріпа, лахмоцьця буўтаюцца, а ён жа можыць na-людзку надзецца. Усё бірягець, усё складыіць ета абдріпа. Думыіш, ач чаго dpyгога? — адж жаднысьці абдріпкыю ходзіць. Аб'еджаный, аб'етый дзеепрым. Аб'едзены. Я ўскачыла ў хату, дык етыя кусочыкі ліжалі аб'еджыныя,— ну кошка, пряма ні прідумыю, што зьдзелыць зь естыю кошкыю. Hi такей ты ўжо аб'еджыный, як плачыш. Во што твае хваліныя дзелыюць: відзіш, аб'етыя быранькі выляюцца,— пыгрызуць i кінуць. Аб'ездзіць зак. перан. Абабіць, абсунуць (пра копы, стагі i інш.). Красівый стажок, а ты глянь, што дзеці зь ім зьдзелылі: с таго боку, ад балота, увесь аб'езьдзілі. Аб'езджаный дзеепрым. Ужо крыша аб'ёжджыныя, ці відзіш ты. Абіджанне н. Крыўда, крыўдаванне. Дура, што церь
Дадатковыя словы
абглйджыный, абглйдзіўся, абеджаный, абеджыный, абеджыныя, абедзены, абезджаный, абездзіць, абезьдзілі, абетый, абетыя, абёжджыныя, пыгрызўць
3 👁