Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
РАСТРУНЩЦА зак. Пачаць злосна насмяхацца. Тома Гырасёнык руструніўся, ён любіць пыказывыць сябе. РАСТРЫБУШАЦЬ незак. метаф. Груба растрасаць, раздзіраць. Айдзе яны? — ці ні ўзяліся стажок рыстрібушаць. РАСТРЫБУШАЦЦА незак. Груба растрасацца, раздзірацца. Пырваўся сяньнік, саўсім рыстрібушаіцца. РАСТРЫБУІПЫЦЦА зак. Груба растрэсціся, разадрацца. На пошці скызалі, што ў дарогі посылка рыстрібушылыся, уродзі ўсё цэла. PACTРЫБУШОМШЫ дзеепрысл. Рыстрібушомшы саку, за сена каб ні ўзяліся. РАСТРЫБУШЫВАННЕ, РАСТРЫБУШАННЕ н. 1. Грубае растрасанне, раздзіранне. Узноў узяўся зы рыстрібушывыньня! Пупадзець табе зы рыстрібушаньня, пыглядзіш, як пупадзець. 2. Растрэсеныя, падраныя рэчы. Hy, нада сыбіраць рыстрібушывыньня, узноў пыряччыць. Склыдай рыстрібушаньня пряма на мост. РАСТРЫЗВОНІВАННЕ н. эмац. Шырокае распаўсюджванне чутак. Ці ныстаніць такоя ўремя, што ім рыстрізвонівыньня ныдаесьць? РАСТРЫНОЖЫВАННЕ н. Распутванне стрыножанага каня. Глядзі, етый конь можыць кыпытом ударіць, будзіць тады рыстріножывыньня. РАСТРЫНОЖЫВАЦЬ незак. Распутваць (стрыножанага каня). Рыстріножывыйця коні, пывядзём паіць ды зыпрігаць надо. РАСТРЫНОЖЫВАЦЦА незак. Распутвацца (пра стрыножанага каня). Во ўредныя кабыла: наўчылыся сыма распутывыцца i рыстріножывыцца, nyma пірігрызаіць. РАСТРЫНОЖЫЦЬ зак. Распутаць (стрыножанага каня). Нехта майго кыня рыстріножыў, каму ён нада быў? РАСТРЫНОЖЫЦЦА зак. Распутацца (пра стрыножанага каня). Етый конь сам рыстріножыцца ня мог, чые-то рукі пыхадзілі кылы яго. РАСТРЫНОЖАНБІЙ дзеепрым. Твой Орлік у вык побег, ён рыстріножыный. РАСТРЭНДАЦЬ зак. Выклікаць бадзянне. Доўга ён на месьці ні пысядз'щь, скора яго узноў растрэндыіць. РАСТРЭНДАЦЦА зак. Пачаць бадзяцца. Шчога дзелыцъ ня хочыць, растрэндыўся як пасьледнія аторва. 4 Г. Ф. Юрчанка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пысядзщь, рыстрібўшывыньня
0 👁
 ◀  / 353  ▶