РАСТАПЫРНІК м. Няўклюда. Ён i мыладэй быў рыстапырнік, хадзіў, рукі рысставіўшы. Памянш. PACTAПЫРНІЧАК. Паўзець Міхяёнкыў рыстапырнічык. РАСТАПЫРНІЦА ж. Січас к табе зайдзіць Л ук'яныва рыстапырніца, ныталкуіціся. РАСТАПЫРНЫЙ, P АСТАП Ы РЧ АСТЫ Й прым. Няўклюдны, нязграбны. Уся рыстапырныя, як мама, тая, бувала, ідзець i зы прясла чыпляіцца. Ходзюць чые-то дзьве дзяўчонкі рыстапырныя, ні знаю, чые яны. Ішла пы дзяреўні ікая-то рыстапьірчыстыя баба, нейкыя нізнакомыя. РАСТАРАБАНІЦЦА зак. перан. Пачаць гучную размову. Рыстырыбанілыся, што ні піряслухыць, дужа ёй хацелыся npy Купэтыў рыскызаць. РАСТАРАБАРЫЦЦА, РАСТАРАБАРНІЧАЦЦА зак. Пачаць бязладна, шумна размаўляць. Як рыстырыбаріліся, дык пуўдня ні маглі рызыйціцца. Раз устрецілыся Прося с кумою, яны на ўвесь дзень рыстырыбарнічыюцца. РАСТАРАБЕНІЦЬ зак. неадабр. 1. Разнесці чуткі. Пра тэя ксьціны Мархвутка рыстырабеніла, болыйы некыму було. 2. Выклікаць балбатню. Нечыга рыстырабеніла куму, тряшчыць лі калодзіжа. РАСТАРАБЕНІЦЦА зак. Разбалбатацца. Як рыстырабеніліся — адна хочыць усё рыскызаць i другая, ні піряслухыць було. РАСТАРАНЦЕЦЬ зак. перан. Выклікаць бурчание. Узноў іх рыстыраньцела на судкі. РАСТАРАНЦЕЦЦА зак. Разбурчацца. Учора ны праўленьні Хрісьцінка рыстыраньцелыся, ні ўняць було. РАСТАРКЫВАННЕ н. Раздаванне па дробязі. Hi ньіравіцца мне такоя рыстаркывыньня. РАСТАРМАШЫВАННЕ н. Катурханне. Сьпяць як пышаніцу прыдаўшы, ніякыя рыстырмашывыньня іх ні бярець. РАСТАРМАШЫВАЦЬ незак. Катурхаць. Рыстырмашывый хлыпца, ніхай пыднімаіцца, вожчыкі пашлі ўжо зыпрігаць. РАСТАРМАШЫВАЦЦА незак. Катурхацца. Нешта ён у цябе слаба рыстырмашывыіцца, сьцягывый зь яго пасьцілку. РАСТАРОПІШЧА ж. павеліч. Разводдзе. Як станіць рыстаропішча, тады нікуды ня вылізіш i ня выпыўзіш
Дадатковыя словы
укяныва
3 👁