РАСПАСАДЖЫЦЬ зак. эмац. Растраціць, змарнаваць. Якую капейчыну айдзе зарьвець, ён яе січас рыспысаджыць. РАСПАСАДЖЫЦЦА зак. Растраціцца, змарнавацца. Неік нізаметна грошы рыспысаджыліся, am каровы астаўся адзін хвост. РАСПАСВІЦЦА, РАСПАСЦІВІЦЦА зак. 1. Пагтасвіць пэўны час. Ня дужа ён рыспасецца, твой Пітрачок. Много ты рыспасьцівіўся: адзін дзень пыстыяў лі скыта. 2 перан. гумар. Распаўнець, растлусцець. Рыспасьвіліся за лета, як сьлімяш сталі. Цілятым выгыда кыла лесу, травы много, сыты, рыспасьцівіліся. РАСПАСКУДНІЧАЦЦА зак. эмац. Пачаць рабіць непрыстойнасці. Тады як рыспаскуднічыліся тэя гаўрікі, пы дзяреўні прайціць ні дывалі. РАСПАСУДЖЫВАННЕ н. жарт. 1. Прыбіранне посуду. Ці много вам ішчэ нада ўремя ны рыспасуджывыньня? 2 метаф. Марнатраўства. Пычынаіцца рыспасуджывыньня у етых хызяіныў. РАСПАСУДЖЫВАННІК м. жарт. 1. Той, хто прыбіpae посуд. Узяўся рыспасуджывыньнік зы работу, каб только місык ні пымылаціў. 2 метаф. Той, хто марнатравіць. Ён усігда вешный рыспасуджывыньнік быў, як у яго што зацэлііць. РАСПАСУДЖЫВАННІЦА ж. 1. Тая, што прыбірае посуд. Хваціць рыспасуджывыньніцы работы, посыду сыбралыся дай божа. 2. Тая, што марнатравіць. Айдзе табе рыспасуджывыньніца што-небудзь прібірягець. РАСПАСУДЖЫВАЦЬ незак. жарт. 1. Прыбіраць посуд. Медлінна вы рыспасуджывыіця сталы. 2 метаф. Марнатравіць. Што ты, рыспасуджывыіш сваё быгаства? РАСПАСУДЖЫВАЦЦА незак. Парадкавацца. Нада неік рыспасуджывыцца, громызду сыбралыся, што ні пывярнуцца. РАСПАСУДЗІЦЬ зак. 1. Прыбраць посуд. У той хаці рыспасудзілі, зыхадзіця. 2. Змарнатравіць. Скора ж вы рыспасудзілі свае зборы! РАСПАСУДЗЩЦА зак. Упарадкавацца. Заўтря мы рыспасудзімся, пьіслыбаднеіць у хаці. РАСПАСУДЖАНЫЙ дзеепрым. 1. Прыбраны (пра посуд). Ну во, сталы рыспасуджыныя, только пірямыць
Дадатковыя словы
рыспаскўднічыліся, рыспасў, рыспасўджывыньнік, рыспасўджывыньніца, рыспасўджывыньніцы, рыспасўджывыцца, рыспасўджывыіця, рыспасўджывыіш, рыспасўджыныя, рыспасўдзілі, рыспасўдзімся, сўджывыньня
1 👁