да гразі. Ета ж цэлыю нядзелю ільлець і ільлець, усюдых рыськісялілыся, нійдзе ня пройдзіш. РАСКІСЕЛЕНЫЙ, РАСКІСЯЛЁНЫЙ дзеепрым. Узноў дарогі рыськіселіныя, каткі па ўтулкі хуваюцца. Лі балота дужа рыськісялёна, каровы кажный дзень пріходзюць грязныя. РАСКІСЯЛЁМШЫ дзеепрысл. Вуліца рыськісялёмшы, сушэй пы гародых іціць.
РАСКІСЛІК м. і ж. эмац. Нямоглая, нехлямяжая асоба. Сідзяць на печы раськісьлікі, ім вады пыдаць некыму. І Каця стала раськісьлік. Памяншо. РАСКІСЛІЧАК. Ходзіць раськісьлічык, дзеўкі ны яго ні глідзяць дайжа.
РАСКІСЛЯВІЦЬ зак. эмац. Выклікаць нямогласць, нехлямяжасць. Нешта цябе рыськісьлявіла як нізґраю, пріглідай троху зы сабою. РАСКІСЛЯВІЦЦА зак. Зрабіцца нямоглым, нехлямяжым. Мыладэя бабы — і рыськісьлявіліся, усё дно як ім па восімдзісят гадоў.
РАСКЛІНДЗІЦЬ, РАСПЛІНДЗІЦЬ зак. эмац. 1. Разнесці плёткі. Ета Култунёнкывы дзеўкі расклііньдзілі, ніхто кромі іх. Во-о, доўга ім лухту якую-небудзь распліньдзіць умеючы. 2. Выклікаць плявузганне. Раскліньдзіла Мырціноўну, нешта уталковывыіць Анюткі. Іх як распліньдзіць, любэй мох з балота пысыбяруць. РАСКЛІНДЗІЦЦА, РАСПЛІНДЗІЦЦА зак. Пачаць плявузганне. Ну раскліньдзіліся, што Міця ні падвёз іх, а яму сымаму места ны калёсых чуць було. Не, я ні знаю, із-зы чаго Томка распліньдзілыся.
РАСКЛЯПЛІВАЦЬ, РАСКЛЕПЛІВАЦЬ незак. 1. Распляскваць кляпаннем. Старэй пашоў гвозьдзя рыскляплівыць, ні знаю, нашто яму. Доўга касу расклеплівыў, суха, ну цяперь ладна бярець. 2 перан. неадабр. Распаўсюджваць чуткі. І адна, і другая ня могуць уцерьпіць, усякыю лухту рыскляплівыюць. Ды я знаю, што Верычка пычанець ету дурату расклеплівыць. РАСКЛЯПЛІВАНЫЙ, РАСКЛЕПЛІВАНЫЙ дзеепрым. Расплясканы кляпаннем. Не, тута ні зразу завострына, пазьней рыскляплівына. Кончыкі ў етых гвыздах расклеплівыны. РАСКЛЯПАНЫЙ, РАСКЛЁПАНЫЙ, РАСКЛЕПЛЕНЫЙ дзеепрым. 1. Расплясканы кляпаннем. І рыскліпана, і насечкі зьдзелыны, такей крюк ня дужа вырьвіш. Ужо залішня расклёпына. Гвозд
75 👁