РАЗМАШАРАВАЦЬ зак. метаф. Выклікаць актыўнае дзеянне. Нешта вас сяньня дужа рузмушурувала, нійдзе вы сабе спакою ні найдзіця. РАЗМАШАРАВАЦЦА зак. Пачаць актыўна дзейнічаць. Ні ґ дабру вы, мальцы, рузмушуруваліся, можыць вам крепка ўляцець.
РАЗМАШЧЫВАННЕ, РАЗМОШЧЫВАННЕ н. Разбіранне падлогі. Ці скора вы асвыбадзіціся з рызмашчывыньнім, нада було б трошку Хведзю паможч. Надоўга у іх зыцягнулыся размошчывыньня.
РАЗМАШЧЫВАННІК, РАЗМОШЧЫВАННІК м. Той, хто разбірае падлогу. Рызмашчывыньнікі ваююцца сяньня ат відныга, то тэй ны таго крічыць, то тэй ны таго. Вымызыліся размошчывыньнікі, у іржэ, у пылі, толька вочы блішчаць. РАЗМАШЧЫВАННІЦА, РАЗМОШЧЫВАННІЦА ж. Вот я вам рызмашчывыньніцу вяду на помышч. Ікая ні размошчывыньніца, хуць палку пыдзяржыць ці пыдасьць што.
РАЗМАШЧЫВАЦЬ, РАЗМОШЧЫВАЦЬ незак. Разбіраць падлогу. І кышануць ба нада, і ат хаты нілізя атыйціць, рызмашчывыць нада. Гвозьдзя доўгыя зыгната, цяжола узарвывыць, размошчывыць. РАЗМАШЧЫВАЦЦА, РАЗМОШЧЫВАЦЦА незак. 1. Разбіраць падлогу. Ну што ж дзелыць, буду брацца рызмашчывыцца. Жджы ці ня жджы, а размошчывыцца нада. 2. Разбірацца (пра падлогу). Нешта у вас дужа медлінна рызмашчывыіцца, так ды пыкрыва ці кончыця. Патроху размошчывыіцца, тута дужа ні разгонісься. РАЗМАСЦІЦЬ зак. Разабраць падлогу. Хаты я рызмасьціў, клець асталыся ды сь сенцымі вызьня будзіць. РАЗМАСЦІЦЦА зак. 1. Разабрацца (пра падлогу). Во заднія хата размосьціцца, тады пры запечкі буду думыць. 2 метаф. Узяць за звычку. Што зы балыўный маліц: рызмасьціўся пы сыдках лазіць, спасу ат яго німа. РАЗМАШЧЫВАНЫЙ, РАЗМОШЧЫВАНЫЙ, РАЗМОШЧАНЫЙ дзеепрым. У мяне дык нічога ні рызмашчывына. Айдзе там што размошчывына, Кіряёнык ні пра што і ня думыў! Усё размошчына, сяньня пывязу досткі ны дзяреўню.
РАЗМЕЛЬКАВАЦЬ зак. эмац. Абдумаць. Ці хырашо ж ты рызьмількуваў, што так усё кідаіш і едзіш у белый сьвет. РАЗМЕЛЬКАВАЦЦА зак. 1. Абдумаць. Гаворюць,
77 👁