ю ЮГА ж. эмац. Зламысная жанчына. Ат тае югі наго хочыш дажджэсься, ныпляцецъ такога, што i ўва съне ні сасьніш. Такея югі, што як іх зімля носіць. ЮКАННЕ н. Падаванне голасу. Xmo яго знаіць, якоя тама юкыньня було, ніхто туды ні пашоў. ЮКАЦЬ незак. Падаваць голас, адзывацца. Тута крічалі, галдзелі, ніхто ні пачуў, ці юкылі айдзе, ці не. ЮРОЧАК м. памянш. Юрок (птушка). Во етыя, што шчабечуць, у нас юрочыкі завуць, а так хто іх знаіць, якея ema птушкі. ЮСТА ж. эмац. Пляткарка. Hi прідумыць, ікая юста Храсіньніна залоўка, усё трілюды нясець i нясець. ЮШАННЕ н. Непакой, узнерваванасць. Каб ты відзіў Цімкіна юшыньня, ён места сабе ні находзіць. Я ЯВІЦЬ зак. Вымусіць з'явіцца. Січас іх явіць сюда кучыю, поўна будзіць, дуріся пуўдня. ЯГІПІТ, ЯГІПТ м. i ж. эмац. Нягоднік, распуснік. Ema дзеўка ягіпіт, am яе любэя дураты можни дыждацца. Во яшчэ хто ягіпт быў — Мыкарёнык меншый, ні чылавек, a ізьвірьг. ЯГІПІТА ж. Што добрыя баба была Анъка, а етыя ж дочкі ягтіты. ЯГНЁНКАЎ прым. Такі, які мае адносіны да ягняці. Што стала с аўцою — ні даець ссаць, дык во ic соскі поім, ягнёнкыва соска. Памянш. ЯГНЁНАЧКАЎ. Ета ягнёнычкыва сена, мякінькыя. ЯД м. Ядзенне, працэс прыняцця ежы. Высілёў яд будзіць цэлый час цягнуцца, ён сьпяшыць ні ў чом ня любіць. ЯДУНОК, ЯДУНЧЫК, ЯДАЧОК м. памянш. Ядун. Адзін зу другім ідункі жыва пыдрыстаюць. Бягіць мой ядунчык: дай, баба, булкі. Каб ні прыгываріць: ідачок зьесьць, што ні дасі. ЯДУХА ж. Твыя ядуха пыправілыся, як прівязьлі ны бабіна мылако
Дадатковыя словы
зявіцца, можнй, ядўнчык, ядўха
0 👁