Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
РАЗГУРТОВЫВАЦЬ незак. Разбіраць складзенае. Будзім рузгуртовывыць хворыст, у яго вады ныліло, нада прусушыць. РАЗГУРТОВЫВАЦЦА незак. Разбірацца (пра складзенае). Ну-ка, ну-ка, як тута у вас рузгуртовывыіцца? РАЗГУРТАВАЦЬ зак. Разабраць складзенае. Салому рузгуртувалі, зьверьху зьмёрзлыю секлі тыпаром. РАЗГУРТАВАЦЦА зак. Разабрацца (пра складзенае). Як рузгуртуіцца усё бырахло, сюда бочкі сыставім. РАЗГУРТАВАНЫЙ, РАЗГУРТОВАНЫЙ дзеепрым. Пні рузгуртуваны, будзім патроху калоць. Каменьня рузгуртовына, выбіpaŭ на печку луччэйшыя. РАЗГУТАТОРЫЦЦА зак. Пачаць працяглую павольную размову. Зразу муўчалі, дайжа няўдобна неік було, a посьлі рузгутаторіліся. РАЗГУТАШЫВАННЕ н. Моцнае гушканне. Ты астыражней з рузгуташывыньнім: вярёўка ну крюку як пірятрецца i дзіцёнык лясьніцца. РАЗГУТАШЫВАЦЬ незак. Моцна гушкаць. Яшка мяне вісока-вісока рузгуташывыў, аж я ў столь ныгамі біў. РАЗГУТАШЫВАЦЦА незак. Моцна гушкацца. Я ўмеў хырашо рузгуташывыцца сам, мне помышчы ні нада було. РАЗГУТАШЫЦЬ зак. Моцна разгушкаць. Мяне тожа так рузгуташыйу я ні баюся вісока пыдлітаць. РАЗГУТАШЫЦЦА зак. Моцна разгушкацца. Ты сам біз усякія помышчы рузгуташыўся, a Паўка просіць, каб яго гуташылі. РАЗГУТАШАНЫЙ дзеепрым. Рузгуташыныя дзеці сьмяюцца, ім ну гутареліх дужа ныравіцца. РАЗГУТЫВАЦЬ незак. Гушкаць. Як ні разгутывый, ён усігда даволін. РАЗГУТЫВАЦЦА незак. Гушкацца. Сыма іна разгутывыцца ня ўмеіць, пугутишый яе. РАЗГУТАЦЬ зак. Разгушкаць. Ён пыдбягіць, рузгутаіць, a тады ацскочыць i глядзіць. РАЗГУТАЦЦА зак. Разгушкацца. Вун як рузгутаўся Іванька, ні баіцца так літаць. РАЗГУТАНЫЙ дзеепрым. Ён рузгутаный толька пацьсьміхывыіцца: гуташыйця яшчэ. РАЗГЫКАЦЬ зак. неадабр. Выклікаць крык, сварку. Чаго цябе разгыкыла, яны дзелыюць так, як скызаў Нызарёнык. РАЗГЫКАЦЦА зак. Пачаць крык, сварку. Лібядзёнык як разгыкыіцца, ніізьвесна калі ўніміцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пугутйшый, разгўтывый, разгўтывыцца, рузгуртўіцца
1 👁
 ◀  / 353  ▶