Старонка 30
◀ / 353 ▶
доўга расказваць пустое. Чаго ён тама рузглузьдзіўся, конь стаіць, а за ім скора прібігаць. Максім як рузглузьдзячыцца, яго ні піряслухыіш. 3. Разнесціся (пра пустыя чуткі). Яно посьлі ксьцін рузглузьдзілыся пры Ныталку с Хвёдырькыю. Каб у саміх ні рузглузьдзячылыся, ніхто б нічога ні знаў. РАЗГЛУЗДЗЯЧАНЫЙ дзеепрым. Папомніця маё слова, што заўтря усё будзіць рузглузьдзячына, і яшчэ прібавюць у трі редзі. РАЗГЛУЗДЗЁМШЫ дзеепрысл. Дужа даволін буваіць, рузглузьдзёмшы якую-небудзь ірунду. РАЗГЛУЗДЫВАННЕ н. эмац. Разуменне. Пакуля дажджэсься Клімывыга разглуздывыньня, дык забудзіш, пра што гыварілі. РАЗГЛУЗДЫВАЦЬ, РАЗГЛУЗДЫВАЦЦА незак. эмац. Разумець, разбірацца. С трудом я пычаў разглуздывыць, длі чаго ета гаворіна. Пыра б табе разглуздывыцца, што яны думыюць сытваріць. РАЗГЛУЗДАЦЬ зак. Зразумець, разабрацца. Ніяк ня можыць іхныя планы рузглуздаць. РАЗГНІВАЦЦА незак. 1. Пачынаць гнісці. Рызгніваюцца мае ґанкі, нада чыніць. 2 метаф. Пачынаць паўнець, тлусцець. Ці відзіў, як Максіміха рызгніваіцца. РАЗГНІСЦА зак. 1. Згнісці. Ніжнія бірнушкі рызгніліся, нада увесь ніз міняць. 2. Распаўнець, растлусцець. Пудоў на дзесіць рызгнілася, ідзець — пад ёю зімля угінаіцца. РАЗГОГАЦЦА, РАЗГОГКАЦЦА зак. Рассваволіцца з крыкам. Мылышня разгогылыся кулу гумна, нейкыю гульню сабе прідумылі. Ён як разгогкыіцца, толька слухый, дужа вясёлінькій мальчык. РАЗГРАМЛЯЦЬ, РАЗГРАМЛІВАЦЬ незак. Разбураць дашчэнту. Нашто було такоя хызяйства рызгрымляць! Немцы — яны немцы, а сколька свае рызграмлівылі і двароў, і дзірявень, папробый сышчытаць. РАЗГРАМЛЯЦЦА, РАЗГРАМЛІВАЦЦА незак. Разбурацца. І раншы було, што сем'і рызгрымляліся. Раз пычыла сім'я рызграмлівыцца, то толку ні дыжыдай. РАЗГРАМІЦЦА зак. Разбурыцца. Із-зы п'янкі і сім'я рызграмілысь, зь ім ужо аднае мінуты нілізя було жыць. РАЗГРУЖЫВАЦЬ незак. Разгружаць. Бацька ны дваре, сучча разгружывыіць. РАЗГРУЖЫВАЦЦА незак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 353 ▶