РАЗВІЛЬГОТЫВАЦЦА зак. Пачаць жыць прывольна. Дужа вы, мальчыкі, рызьвільготывыліся, нада бабі троху пымыгаць.
РАЗВІРЫДУВАЦЬ зак. Выклікаць грубыя, нахабныя паводзіны. Тоя ўремя Трахіма так рызьвірідувала, думылі, места сабе ні найдзіць.
РАЗВІСОКІЙ прым. Вельмі высокі. Як пычыла хваліць Цітывыга зяця: ён і рыскрасівый, і рызьвісокій — толька рузьлюбувацца.
РАЗВІШЧЭЦЦА зак. Узняць працяглы віск. Раз даўно ня кормліны, канешня, пырысяты рызьвішчацца, хут травы ім укінь.
РАЗВОДДЗІКА н. памянш. Разводдзе. Як ні ка ўремю ета разводзьдзіка, худзь ба яшчэ пару дзянькоў пыдзіржала!
РАЗВОДЖЫВАННІК м. Той, хто займаецца развядзеннем. Мырчанкоў разводжывыньнік усё зь яблынкымі возіцца. РАЗВОДЖЫВАННІЦА ж. Во нырызвадзіла разводжывыньніца: пыхвытаў тхорь усіх ціплят.
РАЗВОДЖЫВАЦЬ незак. 1. Вырошчваць на развод. Белінькіх курей я ні хачу разводжывыць, яны нейкія дылікатныя. 2. Разводзіць, разбаўляць. Мел дужа жыдка ні разводжывый, ато нічога ні пабеліш. Не, гарелку яны ні куплялі, вынасілі сьпірт з завода, разводжывылі і пілі. 3. Пачынаць будаўніцтва. Разводжывыюць пунішчу, як цілятнік у кылгасі. 4. Адводзіць кожнага асобна. Іх Піліпіха разводжывыла пы двырах ужо ў поўныч. 5. Разнімаць пры бойцы. Іх нада було ні разводжывыць, а хлыбазіны даць аднаму й другому. 6. Скасоўваць шлюб. Ні дуріця вы гылавы, хто іх будзіць разводжывыць. РАЗВОДЖЫВАЦЦА незак. 1. Разводзіцца, разбаўляцца. Нашто ета гліна так жыдка разводжыіцца? 2. Разводзіцца, размнажацца. Калі ні прібіраіш яду, ні ныкрываіш, мухі скора разводжывыюцца. 3. Скасоўваць шлюб. Можа і вам пыра ўжо іціць разводжывыцца. РАЗВОДЖЫВАНЫЙ дзеепрым. 1. Разведзены, разбаўлены. Разводжывыный мел у вядре, нясі сюда. 2. Скасаваны (пра шлюб). Не, яны ні разводжывыны, іна так пышла к маткі і жывець.
73 👁