РАЗВАРОЦІСТЫЙ прым. Спрытны, энергічны. Каб тута пулучалыся, нада рызвароцістый чылавек.
РАЗВАШАПРУДЖЫВАЦЬ незак. 1. Выклікаць задаванне, вычваранне. Нешта яго пычало рызвышапруджывыць ціряшчур. 2. Пачынаць задавацца, вычвараць. Любіць рызвышапруджывыць, пыказывыць сябе. РАЗВАШАПРУДЖЫВАЦЦА незак. Пачынаць задавацца, вычвараць. Не, ня ў тую ты дзяреўню пупаў, тута табе рызвышапруджывыцца ні дадуць. РАЗВАШАПРУДЗІЦЬ зак. 1. Выклікаць задаванне, вычваранне. Нешта яго дужа сільна рызвышапрудзіла. 2. Пачаць задавацца, вычвараць. Во як рызвышапрудзіў Танькін хлюст! РАЗВАШАПРУДЗІЦЦА зак. Пачаць задавацца, вычвараць. Як рызвышапрудзіўся кундалёк: што вы мне будзіця ўказывыць! РАЗВАШАПРУДЖАНЫЙ дзеепрым. Скора вы ны яго ны рызвышапруджыныга гляніця.
РАЗВЕДЖАНЫЙ дзеепрым. 1. Разведзены (у вадзе). Цёлычкі поіла разьведжына, у сенцых стаіць. 2. Скасаваны (пра шлюб). У дачок ні пулучылыся жызьні, абея разьведжыныя.
РАЗВЕРАБЕНІЦЬ зак. Выклікаць балбатню. Чаго іх рызьвірябеніла, рыстряшчэліся як тряшчоткі. РАЗВЕРАБЕНІЦЦА зак. Разбалбатацца. Абея рызьвірябеніліся, толька слухый усякую чуш. РАЗВЕРАБЕНЕНЫЙ дзеепрым. Іна аньціресныя рызьвірябеніныя: рыскрасьнеіцца і вочы блішчаць.
РАЗВЕРЗЦЬ зак. неадабр. Разнесці чуткі. Тута сьпіцыяліст разьверзьць найдзіцца, што хочыш рыстрілюдзюць. РАЗВЕРЗЦЦА зак. 1. Пачаць разносіць чуткі. Нявестка ні даець яму разьвезцца, а то б ныгываріў! 2. Разнесціся (пра чуткі). Ат ізыка к ізыку і рызьвярзецца што хочыш.
РАЗВЕСЦА зак. Пачаць гадаваць, вырошчваць. Я рызьвілася ны харошых курей: дужа нясушчыя і яйцы нясуць буйныя.
РАЗВІДНІВАННЕ н. Світанне. Сьпі, ды разьвіднівыньня яшчэ далёка, ды яно табе ня дужа й нада.
РАЗВІКАЦЦА зак. Пачаць крычаць. Ці ні Кундалёнык разьвікыўся, ета яго голыс, я пызнала.
75 👁