Старонка 19
◀ / 353 ▶
РАЗВАЖДЖЫВАЦЬ незак. Адвязваць лейцы. Што ж ты ніяк ні наўчысься кыня рызважджывыць, пыра б ужо ўмець. РАЗВАЖЫВАЦЬ незак. эмац. Вазіць доўга, у розныя месцы. Пятрок усё сваю Макрідку рызважывыў ны вазу у поля і с поля. РАЗВАЗГОЛІВАННЕ н. Размазванне, расквэцванне. Толька ты мне ні прібярі рызвазголівыньня, большы нічога ні пазволю квэцыць. РАЗВАЗГОЛІВАЦЬ незак. Размазваць, расквэцваць. Ні ядуць, а рызвазголівыюць бульбу пы скамеічкі. РАЗВАЗГОЛІВАЦЦА незак. Размазваць, расквэцваць. Пірістань-ка рызвазголівыцца ісь цестым! Размазвацца, расквэцвацца. Цеста рызвазголівыіцца, што ступіць нейдзі, пыдатрі тряпкыю. РАЗВАЗГОЛІЦЬ зак. Размазаць, расквэцаць. Дужа многа яны наелі, пы тарелкых кулеш рызвазголілі. РАЗВАЗГОЛІЦЦА зак. Размазацца, расквэцацца. Бульба тоўчыныя рызвазголілыся, разьві ты ня відзіш. РАЗВАЗГОЛЕНЫЙ дзеепрым. Ці тут нейкій клей рызвазголін, ці што другоя ныляпына. РАЗВАЛАВОДЗІЦЬ зак. Выклікаць валынку. Іх як рызвылаводзіць, дык дайжа ня думый толку іскаць. РАЗВАЛАКЫВАЦЬ незак. Расцягваць. Копы нада рызвылакывыць, яны дужа прымяклі. перан. Разводзіць (пры сварцы, бойцы). Дужа б я чарцей рызвылакывыў, ніхай ба хуць і пызыбіваліся. метаф. Раскрадаць. Пакуля палкі выляюцца біс прігляду, будуць рызвылакывыць. РАЗВАЛАКЫВАЦЦА незак. Расцягвацца. Нешта дужа медлінна у вас хворыст рызвылакывыіцца. перан. Разыходзіцца паволі. Ну, ці ні пыра нам рызвылакывыцца, скора пітухі зыпяюць. РАЗВАЛАКЫВАНЫЙ дзеепрым. Расцягнуты. Нічога там ні рызвылакывына, як кінута, так і ляжыць. РАЗВАЛІВАЦЦА незак. метаф. Моцна разрастацца. Гною дробнінькыга як паложыць, дык у яго капуста рызвалівыіцца. РАЗВАЛІЦЦА зак. Моцна разрасціся. Ціціва ажно рызвалілыся, ікая ўжо будзіць бульба.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 353 ▶