Старонка 17
◀ / 353 ▶
РАЗБУХЫВАЦЦА незак. перан. Вельмі паўнець, тлусцець. Меншыя тожа пычыла разбухывыцца, будзіць тыкая самыя, як большыя. РАЗБУЦІВАННЕ н. Разбуханне. Такоя разбуцівыньня длі адзежыны ўредна. РАЗБУЦІВАЦЬ, РАЗБУЦІВАЦЦА незак. Разбухаць. Кідай коркі ў вядро, ніхай разбуцівыюць. Сырэй ячмень разбуцівыіцца, пычынаіць прырыстаць. РАЗБУЦІЦЬ, РАЗБУЦІЦЦА зак. Разбухнуць. Кымбікорм разбуціў, прусушыць нада ці што. Пінжак ныбряк, разбуціўся, што ні пыдняць, выкінь ны прясла прасохнуць. РАЗБУЦЯНЕЦЬ, РАЗБУЦЯНЕЦЦА зак. экспр. 1. Празмерна распаўнець. Пецька рузбуцянеў зы пасьледнія ўремя, стаў як пампушка. Ты б відзіў, як рузбуцянелыся Просіна дычка, я яе чуць пызнала. 2. Разбухнуць. Гнілушкі у вадзе рузбуцянелі, няскора высыхнуць. Квасоля дылжна хырашо рузбуцянецца, уваріцца. РАЗБУЦЯНЕЛЫЙ дзеепрым. 1. Празмерна распаўнелы. Баба ішчэ таксяк, ну як рузбуцянелый мушчына ідзець, ета саўсім нікрасіва. 2. Разбухлы. Рузбуцянелыя бацінкі высыхнуць і скыржанеюць. РАЗБУШАВАЦЬ зак. 1. Пачаць вельмі моцна бушаваць. Другей раз бурю як рузбушуіць, глядзі, крышу с хаты зьнясець. 2. Выклікаць буянства. Нешта рузбушувала Ільлінка ўчора, доўга крічаў ны дваре. 3 метаф. Раскапаць, разбурыць. Ты зірні-ка, як сьвіньні пуню рузбушувалі, пячоры пывыкапывылі, равы нівісь якея. 4 метаф. Выклікаць шпаркі рост. Вун як рузбушувала гарох, хуць паплеціны пыд яго стыўляй. РАЗБУШАВАЦЦА зак. Моцна разрасціся. Гуркі рузбушуваліся, гоніць іх у ціціву, а ці вырысьціць што зьесьць. РАЗБЭХЫВАННЕ, РАЗБЭХКЫВАННЕ н. эмац. Празмернае раскопванне. Такоя разбэхывыньня ні к чаму, яміну выкыпыў, застоліў і ладзін погріб. Каб ты толька глянула: тама разбэхкывыньня ні прідумыць якоя. РАЗБЭХЫВАЦЬ, РАЗБЭХКЫВАЦЬ незак. эмац. Раскопваць празмерна. Якея ямішчы сьвіньні разбэхывыюць, ні спруўляісься зысыпаць. Пычаў другей погріб пыд мастом разбэхкывыць. РАЗБЭХЫВАЦЦА, РАЗБЭХ-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 353 ▶