Сучасная народная лексіка (1998). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 353  ▶ 
СІВЕННЫЙ, СІВУШЧЫЙ прым. узмацн. Вельмі сівы. Сам рыжайный, гылыва сівенныя, ідзець — чуць спьішыцца. Ён стаў сівушчый яшчэ пяцідзісяці ні було, у іх уся тыкая прірода. СІВЕЦ м. Пустазелле ў жыце, каласоўнік. Знаім, як пулучалі ў калхозі: год б 'есься, б 'есься, a ўвосінь дадуць мяшок сіўцу, еж год. СІЛАК, СІЛЬНІК м. Асілак. Канешня, ты сілак ішчэ тэй, с табою я баюся брацца боріцца. Такей ты сільнік, што ўсіх піряборііш. Памянш. СІЛАЧОК. Ого, якей ты сілачок! СІЛАЧКА, СІЛЬНІЦА ж. Каб яшчэ адна тыкая сілачка, тады б дзела зукруцілыся. Вун Кулічкова сільніца бягіць на помышч. СІЛУХНА ж. узвыш. Сіла. Сілухна як пыдаб'ецца, чылавеку саўсім дренна. Сілухны ня купіш i ў людзей ні пазычыш. СІЛЬНАСЦЬ ж. Урадлівасць. На сыънысъцъ дубэра усігда была харошыя, a na буйнысьці — як калі пріродзіць. СІЛЬНІЧАННЕ н. Гвалтаванне. Іх тады абоіх судзілі за сільнічыньня, ці ні na восім гадоў далі. СІЛЬЦІК м. Неядомая трава. Травы сёліта мала, адны сільцікі, іх i скот ня дужа есьць. СІЛЬЧАЦЬ, СІЛЬЧЭЦЬ, СІЛЬЧАЦЦА, СІЛЬЧЭЦЦА незак. Мацнець, узмацняцца. Ты дужа стаў сільчаць, наверно, любого паложыш. Ну-ка, ну, пыкажы, як ты сільчэіш. Боль усё сільчэіць i сільчэіць. Куды ўжо старому сыьчацца, ногі пы зямле валочыць i ладна. Hi глядзі, што сівеіць, ійічэ думыіць сільчэцца троху. СІНЯВОЧКА ж. 1. Сінявокая дзяўчына. Пецька зы сваёю сінявочкыю строга глядзіць, каб ні зьвялі хлопцы чарнілыўскія. 2. Паганая апенька. Вы там глядзіця, каб сінявочык ні браць, amo прінісіцё зь лесу мышшакоў. Памянш. СІНЯВОЧАЧКА. Сінявокая дзяўчына. Пыдрыстаюць у цябе сінявочычкі, зяцёў будзіць куча. СІНЯГЛАЗКА ж. Сорт бульбы з фіялетавымі «вочкамі». Я ўжо который год сініглазку сею, іна смашныя бульба. Памянш. СІНЯГЛАЗАЧКА. У нас пасьці ўсе ны сініглазычку рызьвяліся, дубэры ніхто ня сеіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўйнысьці, пыдабецца, сівўшчый, сіўцў
0 👁
 ◀  / 353  ▶